17 сакавіка Таццяна Беланогая ў Маладзечне

У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 17 сакавіка Таццяна Беланогая выступіць у 10-й гімназіі г. Маладзечна. Творчая сустрэча з вучнямі старэйшых класаў адбудзецца ў актавай зале а 13-й гадзіне.

Сустрэча будзе прысвечаная творчасці беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц. Таццяна праспявае свае найлепшыя песні, а таксама прэзентуе новы альбом “Ніткі”. Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі.

Тэгі: