• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.06.2023 | Вандруем разам

«Кругасветка» на ровары. Топ-10 веламаршрутаў па Беларусі

3 чэрвеня ў свеце адзначылі Дзень ровара. Беларусь — выдатнае месца для велападарожжаў: палі і лясы не знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, а значыць, можна смела калясіць па іх, атрымліваючы асалоду ад прыроды, маленькіх вёскак з рознакаляровымі дамамі і гнёздамі буслоў на кожным дрэве, адначасна вывучаючы усе славутасці. У нашай краіне апошнія гады велатурызм стаў вельмі папулярным, таму з кожным сезонам распрацоўваецца ўсе больш спецыяльных маршрутаў, якія можна праехаць як самастойна, так і ў масавым заездзе. «Слушна» прапануе даведацца пра самыя цікавыя.


H4AAAgC_LuA-1920-768x576.jpg

Заказнік «Прыбужскае Палессе»

У заказніку «Прыбужскае Палессе» распрацаваны тры веламаршруты. Маршрут «Дамачава — месца трох культур» пазнаёміць турыстаў з унікальным месцам на стыку Беларусі, Польшчы і Украіны.

На шляху па маршруце «Таямніцы Белага возера» сустрэнецца не толькі Белае возера, але і старажытны будынак чыгуначнай станцыі «Дубіца», абеліск «Пратэст» і дуб-волат.

А «Зялёны серпантын» раскажа аб флоры і фауне заказніка, разнастайнасці прыродных комплексаў, помніках архітэктуры дадзенай мясцовасці.

Валожынскі край

Па Валожынскім раёне, і часткова па Налібоцкай пушчы, пралягае маршрут «Валожынскія гасцінцы». На шляху вы сустрэнеце самае цікавае, што ёсць на Валожыншчыне: экамузеі, аграсядзібы, прыродныя і гістарычныя славутасці.

Для зручнасці турыстаў стваральнікі падзялілі маршрут на пяць этапаў: Багданава — Замасцяны, Замасцяны — Белакарэц, Белакарэц — Люцынка, Люцынка — Міхалава, Міхалава — Радашковічы.

P1300619-min-768x432.jpg

Аўгустоўскі канал

Ля Аўгустоўскага канала размешчана чатыры маршруты рознай працягласці. Самы доўгі з іх — Лісіная гара. Тут вы сустрэнеце палацава-паркавы комплекс Гурскіх, магілу паўстанцаў 1963 года, абеліск пагранзаставе ім. Сівачова і іншыя славутасці.

Магілёўская вобласць

Маршрут — «Край жыватворных крыніц» пралягае па Магілёўшчыне. Яго нітка аб’яднала не толькі месцы святых крыніц, але і экамузеі, аграсядзібы і мноства славутасцяў вобласці. Сярод іх — «Трылесінскія волаты», Быхаўскі замак, мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», рэшткі сядзібы графаў Талстых і іншыя.

1586342566_mceclip2-768x509.jpg

Лесапарк Пышкі ў Гродне

Не так даўно ў турыстаў з’явілася магчымасць праехаць па маршруце «Крэйдавыя горы» у Гродна, які праходзіць па лесапарку Пышкі.

Акрамя прыроднай прыгажосці, веласіпедысты могуць палюбавацца і рукатворнымі мясцовымі славутасцямі — двума фартамі Гродзенскай крэпасці і кар’ерамі.

Браслаўскія азёры

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» распрацаваў 7 веласіпедных маршрутаў. Самы просты і кароткі называецца «Сцежка» і складае 2,5 км. Ён пралягае па былым заказніку «Дубкі» і прызначаны для пачаткоўцаў. На гэтым маршруце можна таксама займацца скандынаўскай хадой, прайсціся пешшу ці на лыжах.

Самы доўгі веламаршрут складае 110 км. Называецца «Вакол азёр», пачынаецца ён з выезду з Браслава, далей ідуць вёскі Слабодка, Луні, Леошкі, Краснагорка, Струста і зноў горад Браслаў. Гэта выдатны маршрут падыдзе, каб выпрабаваць сябе, прызначаны для турыстаў з сярэднім і звычайным узроўнем фізічнай падрыхтоўкі.

mesta-dlya-puteshestviya-po-rossii-kotorye-ne-vse-znayut-i-sovershenno-zrya-smapse-image-768x512.png

Нарачанскі нацыянальны парк

Маршрут па культурных ландшафтах «Дарогамі Міжазер’я» прапануе Нацыянальны парк «Нарачанскі». На сайце ўстановы можна знайсці даведнік па маршруце з адзнакамі найбольш значных аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны гэтага жывапіснага кутка Беларусі.

Таксама для веласіпедыстаў існуюць маршруты па парку з цікавымі аб’ектамі паблізу сядзіб: «Камараўскі край», «Свірскі край» і іншыя.

Беларуская Швейцарыя

Мала хто ведае, што і ў Беларусі ёсць свая Швейцарыя, якая знаходзіцца на Лагойшчыне, па Віцебскім напрамку. Усяму віной перапад вышынь, аднак ад гэтага паездка на ровары па гэтай мясцовасці будзе яшчэ больш маляўнічай, асабліва ў міжсезонне.

Дабраўшыся з Мінска да Лагойска, можна адпачыць і перакусіць у мясцовых кавярнях, прасякнуцца каларытам беларускай правінцыі. У самім жа горадзе будзе вельмі цікава пакатацца на ровары па старажытным парку, агледзець разваліны палаца, які належаў калісьці графскаму роду Тышкевічаў.

Таксама варта наведаць цікавы гісторыка-краязнаўчы музей пра Лагойшчыну, які носіць імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў, а таксама мастацкую галерэю Сяргея Давідовіча. Пасля паездкі можна акунуцца ў купальню царквы Свята-Мікалаеўскага храма, аднак тэмпература вады тут не вышэй за 4 градусы.

На ровары прыемна будзе даехаць да ракі Гайна — праваму прытоку Бярэзіны. На ёй размясціўся прыгожы прычал і можна набраць вады з гаючай крыніцы на зваротны шлях.

Гэты веламаршрут падыдзе для веласіпедыстаў, упэўненых у сваіх сілах. Прыемным фактам з’яўляецца тое, што ад Мінска да Раўбічаў ёсць веладарожка, аднак далей давядзецца ехаць па абочыне аўтадарогі.

a75c4c6s-1920-768x512.jpg

«Горны» веламаршрут да самага высокага пункта Беларусі

Як жа, пры наведванні Беларусі, не з’ездзіць, ды яшчэ і на ровары ў гару, тым больш калі яна з’яўляецца найвышэйшым пунктам краіны. Гара называецца Дзяржынская, а да сярэдзіны 20 стагоддзя насіла назву Святая.

Вышыня вяршыні 345 метраў. У канцы 1990-х гадоў на гары была ўсталявана гранітная пліта з памятным надпісам. Веламаршрут будзе пралягаць па Мінскім узвышшы і рэкамендуецца ўжо бывалым веласіпедыстам, бо шлях не блізкі і ехаць увесь час у гару.

Веламаршрут у палац графа Гутэн-Чапскага

Двухпавярховы будынак, пабудаваны некалькі стагоддзяў таму, доўга меў назву зачараванага палаца, бо з ім заўсёды была звязана мноства розных легенд.

Варта згадаць, што ў сядзібе часта гасцяваў Міхась Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланэза.

Цяпер жа ў будынку знаходзіцца НДІ аховы раслін. У 1926 годзе ў сядзібе знялі першы нацыянальны беларускі фільм «Лясная быль». У карціне саміх сябе выканалі кіраўнікі таго часу — Адамовіч, Кнорын і Чарвякоў, якія ў гады грамадзянскай вайны ўзначальвалі штаб партызанскага руху.

Перад сядзібай раскінуўся прыгожы старадаўні парк, па якім можна прагуляцца, а таксама пракаціцца на ровары да сажалкі. На другім баку вадаёма адкрываецца маляўнічы від. У летні дзень на беразе сажалкі можна арганізаваць пікнік, а таксама пакупацца, калі будзе добрае надвор’е.

Веламаршрут ідэальна падыходзіць для навічкоў і выдатны для аднадзённай паездкі ў прыгарад Мінска. Асноўная частка маршруту пралягае па горадзе, а пасля МКАДа, па Слуцкай трасе, ехаць зусім нядоўга, тым больш погляду адкрываюцца прыгожыя краявіды.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі

Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайм-мэнэджменту,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала першай у свеце жанчынай на пасадзе міністра замежных спраў

Голда Мэір – першая ў свеце жанчына на пасадзе міністра замежных спраў і адна з першых жанчын, якая ўзначаліла ўрад. «Салідарнасць»...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя Асоба

А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый памёр у Гродне зусім нечакана — у той самы час, калі ў свеце...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе

Адкрыццё персанальнай выставы LAZARET беларускай мастачкі Цемры адбудзецца 5 кастрычніка ў пражскай галерэі BESEDER. Гэта выстава...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі
    Гісторыя Асоба
    Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала першай у свеце жанчынай на пасадзе міністра замежных спраў
    Грамадства Гісторыя Асоба
    А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе
    Кіно
    Ад «Анімаёўкі» да «Евразия.Doc». Як рэпрэсіі і вайна змянілі кінафестывальную мапу Беларусі
    Да чаго давялі лібэралізацыя зь беларусызацыяй, альбо Зьмена дэкарацыяў па-беларуску
    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР

Афіша

  • 05.10 — 09.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: LAZARET. Адкрыццё персанальнай выставы Цемры ў Празе

  • 05.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 05.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 05.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 05.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 05.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 05.10 — 06.10Канцэрты Таццяны Грыневіч-Матафонавай у Вільні
  • 05.10 — 09.11ПАДЗЕЯ ДНЯ: LAZARET. Адкрыццё персанальнай выставы Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип