У наступным годзе спаўняецца 500 гадоў з заснавання заснавання ў Вільні першай ва Усходняй Еўропе кнігадрукарні і выдання першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім — «Малой падарожнай кніжкі» Ф. Скарыны (1522), паведамляе Літоўская амбасада.
Ф. Скарына — гуманіст, пачынальнік кнігадрукарства ў ВКЛ, літоўскі першадрукар, выдавец, пісьменнік і доктар медыцыны. Ф. Скарына нарадзіўся ў багатай купецкай сям’і ў Полацку, які ў тыя часы быў найважнейшым гандлёвым цэнтрам ВКЛ.
Паміж 1519 і 1521 гадамі Ф. Скарына пасяліўся ў Вільні, прывёз туды друкарскае абсталяванне і запас паперы. 20 траўня 1522 г. у доме віленскага бурмістра Якуба Бабіча Ф. Скарына заснаваў першую друкарню ва Усходняй Еўропе. Мяркуецца, што дом стаяў на скрыжаванні вуліц Вялікай і Шкляной. Тут ён выдаў першую кнігу ВКЛ, якая называлася «Малой падарожнай кніжкай». Дакладная яе назва невядомая, таму даследчыкі далі выданню назву паводле тэкста эпілога: «абагульняючы, у гэтай малой падарожнай кніжцы...»