Вырак "Бацькаўшчыне" будзе абвешчаны 24 верасня

Сёння, 23 верасня, у 10:30 у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылося судовае пасяджэнне па грамадзянскай справе на позву Мінюста супраць Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».



Вырак будзе агучаны заўтра, 24 верасня, у 10:30.

Таксама сёння ў 15:00 тамсама пачалося адкрытае судовае пасяджэнне, на якім «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абскардзіць папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі.


Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»