23 жніўня ў Лунінцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудуцца творчыя сустрэчы Вадзіма Жылко і Аксаны Спрынчан. А 15-й гадзіне ў Лунінецкай раённай бібліятэцы – Аксана Спрынчан прэзентуе новую кнігу “Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў”, а Вадзім Жылко – новыя выданні лунінецкіх літаратараў. А 17-й гадзіне сустрэча ў рэдакцыі газеты «Информ-прогулка» з нагоды 20-ці гадовага юбілея недзяржаўнага штотыднёвіка. Імпрэзы пройдуць па адрасе: Фрунзе, 5. Усіх чакаюць цёплая сустрэча, літаратурны працяг з прызамі і развітанне з надзеяй на новыя творы і стрэчы.