Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 - 26.04.2026 18:00 - 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10) Бясплатнае



 У пятніцу, 30 студзеня, у Беластоку адкрываецца выстава «НІВА | Фотаздымкі» да 70-годдзя выдання першага нумара беларускай газеты «Ніва».





Вас чакае фатаграфічнае падарожжа праз дзесяцігоддзі жыцця беларусаў у Польшчы. 

На выставе пакажуць выбраныя фотаздымкі з багатага архіва рэдакцыі выдання, якое ўжо некалькі пакаленняў суправаджае беларусаў дома, у школе і на працы. 

Здымкі ствараюць партрэт нашай супольнасці праз выразныя выявы твараў, суровыя пейзажы Падляшша ці дынамічныя фабрычныя рэпартажныя кадры. 

Гэта аповесць пра ідэнтычнасць, жарсць і штодзённасць, што сфармавала нашу беластоцкую сучаснасць. У гэтых чорна-белых здымках часта можна адшукаць знаёмыя месцы і ўспаміны з уласнага дзяцінства. 

Куратар выставы — Павел Грэсь. 



Выстава працуе да 26 красавіка. 




Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Крылы натхнення» ў Варшаве

19.04.2026 13:00 - 03.05.2026 17:00 парафіяльны дом (Książęca, 21)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

«Irdorath» у Кракаве

01.05.2026 (19:30 - 21:30) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ