Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 - 20.04.2026 16:30 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

У пятніцу, 13 лютага, у Мастацкім музеі адкрываецца выстава “Шчасцю – быць!”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Натана Воранава (1916–1978).



Натан Воранаў з’яўляўся мастаком абсалютнага жывапіснага слыху. Яго колеравая стыхія зачароўвае.

Менавіта ў жанрах партрэта, пейзажа і асабліва нацюрморта асноватворным застаецца ўнутраны, сімволіка-паэтычны змест мастацтва Натана Воранава.

Нібы кожны раз, стоячы перад чыстым палатном, ён робіць выбар на карысць жыцця. Прыступаючы да працы, кожны раз, як бы ўнутрана кажа сабе: шчасцю – быць!

У дзень адкрыцця з 16:30 да 17:30 уваход вольны!

Выстава працуе да 20 красавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Анлайн-сустрэча “Што такое EcoVillage?”

14.03.2026 (20:00 - 21:30) анлайн (анлайн)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ