25 сакавіка – пяты занятак “Мовы ці кавы”

Наступны занятак курсаў беларускай мовы “Мова ці кава” адбудзецца ў Галерэі “Ў”  у панядзелак 25 сакавіка а 19:00.

Уваход на імпрэзу — вольны.

Вядоўцы заняткаў – філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка.

“Мову ці каву” падтрымала  грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” – на кожным занятку слухачоў чакаюць прыемныя сюрпрызы ад “Будзьмы!”

Калі маеце пытанне, пішыце на скрыню :  movacikava@gmail.com.

“Мова ці кава” ёсць у фэйсбуку – https://www.facebook.com/MovaCiKava

Тэгі: