Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў… Які развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняца, ламацца, часам да непазнавальнасці – зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.
“Рэстаўрацыя” культурных напластаванняў, пераасэнсаванне “мінулага” дае нам разуменне таго, што робіць набор розных элементаў адным цэлым альбо што перашкаджае цэльнасці культуры. Гэта ўзбагачае нас у вызначэнні “свайго”, надае нам здольнасць бачыць абдбітак “сваёй культуры” у самых “простых рэчах”. Дазваляе зразумець, што дае культуры развіццё, а што робіць яе проста калекцыяй – няхай сабе ўдалай і каштоўнай – здабыткаў іншых культур.
28 кастрычніка а 18.30 Лятучы ўніверсітэт у межах серыі “Галоўнае пытанне” запрашае на лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава “Уяўляючы Беларусь”.
У пошуках адказу на пытанне “Што такое беларуская культура?” лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:
Увага! Усіх жадаючых наведаць лекцыю просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.
На нашым сайце з’явіліся расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый, падрабязнасці па спасылцы: www.fly–uni.org.