• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.08.2021 | Каляндар

30 жніўня — 5 верасня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх. Чытайце, думайце, рабіце высновы.


30 жніўня

1866. Нарадзіўся Канстанцін Скірмунт

Стрыечны брат Рамана Скірмунта вядомы значна менш за сваяка, які стаў адным з «бацькоў» БНР.

Канстанцін Скірмунт.jpg

Канстанцін абраў іншы шлях: атрымаў юрыдычную адукацыю, працаваў у органах юстыцыі царскай Расіі, але прысвяціў сябе сельскай гаспадарцы — пасля сталыпінскай рэформы гэта быў спосаб павярнуць вёску на шлях капіталізму. Канстанцін стаў адным з заснавальнікаў Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі: ягоны маёнтак пад Кобрынам адносіўся да Гродзенскай губерні. Таварыства аб’ядноўвала прагрэсіўных землеўласнікаў, якія выкарыстоўвалі сучасныя тэхналогіі. Быў залічаны да міністэрства земляробства па сваім рэгіёне.

Выступаў за ідэю «краёвасці» — рэгіянальнай адметнасці Заходняй Беларусі ў межах умоўнай Польшчы. Беларуская ідэя ды БНР са сваім «левым» пасылам Скірмунта не вабілі. На пачатку 1920-х паспеў пабыць міністрам замежных справаў Польшчы, пазней — паслом у Вялікабрытаніі. Памёр у 1949 годзе.

31 жніўня

1559. Лівонскі ордэн стаў пратэктаратам ВКЛ

Падзея атрымала назву «Віленская дамова»: магістр Ордэна Готхард Кетлер папрасіў Жыгімонта Аўгуста пра вайсковую дапамогу. Землі нашчадкаў крыжакаў такім чынам станавіліся пратэктаратам ВКЛ. Улічваючы папярэднюю крывавую гісторыю войнаў крыжакаў з Літвой і Руссю — падзея неверагодная!

Крыжакі - Лівонія - Віленская дамова.jpg

Чаму так сталася? За год да гэтага на Лівонію (сучасная Латвія) пайшоў вайной Іван Грозны. Крыжакі не змаглі аказаць належнага супраціву вялізнай маскоўскай арміі, гарады і крэпасці палалі адна за адной... Маскавіты штораз вярталіся дадому з вялізнымі трафеямі ды палоннымі.

Дамова, на першы погляд, была выгоднай для ВКЛ. Наша дзяржава ўвайшла ў Лівонскую вайну, але... так і не змагла абараніць Лівоніі. Вынікам сталі шматлікія ахвяры і цэлыя спустошаныя рэгіёны. Выправіць сітуацыю і прымусіць Івана Грознага адступіць змог толькі новы кароль і вялікі князь — Стэфан Баторый.

1 верасня

1906. Выйшаў першы нумар «Нашай Долі»

Першая легальная беларускамоўная газета праіснавала нядоўга. Усяго шэсць нумароў, з верасня да снежня 1906-га.

Наша Доля.jpg

Тыражы канфіскоўваліся, на рэдакцыю накладаўся арышт, а выдавец урэшце атрымаў год турмы. Але менавіта тут дэбютавалі Колас, «Цётка», Ядвігін Ш, тэхнічнай працай займаліся браты Луцкевічы.

Газета была з аднаго боку востра-палітычнай, заклікала да свабоды і роўнасці, адукацыі на роднай мове, крытыкавала цара. З іншага — змяшчала літаратурныя старонкі, аб’яўкі ды нават навіны медыцыны і прыкладной механікі. Ніколі раней па-беларуску не выходзіла нічога падобнага!

«Наша Доля», паводле Антона Луцкевіча, стала «апошнім водгукам мінулай рэвалюцыі». Яе закрыццё было непазбежным. У гісторыі нашага друку «Наша Доля» займае месца паміж радыкальнай «Мужыцкай Праўдай» Каліноўскага ды пазнейшай больш лагоднай і беларусацэнтрычнай «Нашай Нівай».

2 верасня

1621. Пачатак Хоцінскай бітвы

Бітва пад Хоцінам каля Чарнаўцоў на сённяшняй Украіне перадвызначыла геапалітычны расклад ва ўсёй Усходняй Еўропе на доўгія гады наперад. Вырашальную ролю ў сутыкненні войскаў Рэчы Паспалітай з туркамі адыграў наш зямляк — гетман Ян Хадкевіч.

Хоцінская бітва 1621.jpg

Бітва лічыцца трыумфам гусарыі — тых самых «крылатых гусараў» Рэчы Паспалітай, якія раз за разам адбівалі атакі туркаў. Украінскія казакі таксама былі на баку РП, таму гэта — супольная перамога. Паводле легенды, напрыканцы бітвы ў лагеры абаронцаў заставалася ўсяго адна бочка пораху... але турэцкі султан не вытрымаў, папрасіў міру.

Перамовы аб замірэнні скончыліся 9 кастрычніка 1621 года. Паводле дамовы, туркі больш не прэтэндавалі на землі Рэчы Паспалітай. Больш агульна — турэцкі план захопу Еўропы пацярпеў крах, а ў самой Асманскай імперыі пачаўся крызіс ды дзяржаўны пераварот: Асман ІІ быў задушаны.

3 верасня

1927. Нарадзіўся Алесь Адамовіч

Сапраўдная дата нараджэння — 3 жніўня 1926-га, але бацькі скарацілі жыццё сына на год, каб немцы не забралі на прымусовыя працы.

Алесь Адамовіч.jpg

Юнацтва Алеся прайшло ў партызанскім атрадзе, таму «Партызаны», «Хатынь», «Карнікі», сцэнар да фільма «Ідзі і глядзі» — не кабінетныя выдумкі, але жывая літаратура, прапушчаная праз сэрца. З аднаго боку Адамовіч пісаў на тэму, запатрабаваную ў БССР, атрымліваў прэміі ды дзяржаўныя ўзнагароды. З іншага — меў праблемы з-за іншадумства. Напрыклад, праз адмову падпісаць ліст з асуджэннем рэжысёраў Данэліі ды Сіняўскага.

Пасля Чарнобыля Адамовіч, маючы аўтарытэт, актыўна пашыраў факты пра рэальныя маштабы трагедыі. Быў у кіраўніцтве фонду «Дапамога ахвярам Чарнобыля». Спрычыніўся да стварэння «Мемарыялу» ды Беларускага народнага фронту. Памёр у 1994-м ад інфаркту, пахаваны ў роднай вёсцы Глуша пад Бабруйскам.

4 верасня

1936. Нарадзіўся Сакрат Яновіч

Чалавек з незвычайным лёсам, сімвалічная фігура для беларусаў Падляшша. Шматгадовы журналіст тыднёвіка «Ніва». Сябар саюза польскіх пісьменнікаў, які пісаў па-польску і па-беларуску. Аўтар больш як 30-ці кніг.

Сакрат Яновіч.jpg

У 1958-1970 гг. Яновіч быў завербаваны і супрацоўнічаў з польскай службай бяспекі. Яго задачай было «прыглядаць» за беларускім асяродкам на Беласточчыне. Урэшце, адмовіўся ад супрацы. Яго звольнілі з «Нівы» нібыта за «беларускі нацыяналізм». Доўгі час быў беспрацоўным, пасля — грузчыкам...

У 1990-я наноў заняўся грамадскім жыццём і літаратурай. Кнігі «Доўгая смерць Крынак» ды «Беларусь, Беларусь» распавялі суайчыннікам з-за мяжы пра беларусаў Падляшша. Арганізатар Villa Socrates — легендарнай пляцоўкі, якая стала месцам сустрэчы для шматлікіх інтэлектуалаў з Польшчы і Беларусі. Памёр у 2013 годзе.

5 верасня

1901. Нарадзіўся Віталь Вольскі

Літаратар, перакладчык, краязнавец, сцэнарыст, драматург... Узорны інтэлектуал з «нацыянал-камуністаў». Бацька літаратара Артура Вольскага, дзядуля музыкі Лявона Вольскага. Чалавек адначасна заслужаны ды максімальна супярэчлівы.

Віталь Вольскі.jpg

Вольскі працаваў на кіруючых пасадахд: ад дырэктара тэатра ў Віцебску да дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва пры АН БССР. У вайну ў газеце «Раздавім фашысцкую гадзіну» ды часопісе «Беларусь». Узначальваў праўленне Літфонда БССР. Аўтар неверагоднай колькасці літаратурных, гістарычных, біяграфічных ды перакладных кніг.

Але некаторыя факты біяграфіі кажуць самі за сябе. Вядомы яго артыкул-данос 1932 году, нагодай для якога стаў... экслібрыс, які мастак Мінін зрабіў для этнографа Шлюбскага. Аўтара убачыў у ім «нацдэмаўшчыну». Мастака растралялі, этнографа асудзілі, яго лёс невядомы. Самога Вольскага ў сталінскія часы не чапалі.


budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип