• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.02.2015 | Беларуская мова Байнэт

32 акцэнты беларускай мовы

Кампанія Gurtam мае даволі шырокую дылерскую сетку: сёння геаграфія партнёраў кампаніі налічвае 90 краін, і адносіны з iмi не зводзяцца да халоднага дзелавога камунікавання. Мы сябруем з нашымі партнёрамі, рэгулярна сустракаемся на імпрэзах за мяжой і запрашаем у госці ў Мінск.

Калі нашы партнёры наведваюцца ў Беларусь, яны часта пытаюцца пра беларускую мову і культуру нашай краіны. Ні для каго не сакрэт, што ў Беларусі суіснуюць дзве афіцыйныя мовы: руская і беларуская. На рускай размаўляе падаўляючая колькасць людзей. А беларускую мову можно пачуць усе радзей і радзей.

І з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага), у нас паўстала ідэя: як пазнаёміць нашых замежных сяброў з роднай для беларусаў мовай. Мы выбралі самы прыгожы, на наш погляд, беларускі верш «Дзе мой край» Уладзіміра Караткевіча і папрасілі нашых партнераў прачытаць яго на відэакамеру. Мы загадзя падзялілі верш на радкі, транслітаравалі, раставілі націскі увогуле, зрабілі ўсё магчымае, каб партнёры змаглі здейсніць задуманае і атрымаць ад гэтага задавальненне.

За два тыдні да Дня роднай мовы мы разаслалі партнёрам прапанову паўдзельнічаць у рэалiзацыi нашай ідэі. Адмаўляліся нямногія: большасць з запалам пагадзілася прылучыцца да беларускай мовы. У выніку ў стварэнні роліка паўдзельнічалі партнёры з 32 краін: кожнаму дастаўся свой радок з верша.

Як распавёў Аляксандр Куўшынаў, «амаль ні ў каго не атрымалася запісаць з аднаго дубля, але ў выніку выйшла зусім нядрэнна. Партнеры з Афрыкі распавядалі, што відэакамеру прыйшлося везці ледзь не з суседняй вёскі.

Некаторыя партнёры творча падыйшлі да задання. Хтосьці чытаў фразу ўсім офісам і даслаў нам шмат варыянтаў на выбар, як гэта зрабілі партнеры з Мексікі і Ірака. Хтосьці здымаўся на фоне славутасцяў, хтосьці на фоне самалёта, які ўзлятаў. А адзін з партнёраў ‒ Імра Хан з Пакістана нават праспяваў свой радок, натхніўшыся песеннай версіяй верша ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча.

Усім пераклалі змест радкоў, каб парнеры разумелі, пра што ідзе гаворка. А апошнім, хто даслаў відэа, быў партнёр з Расіі. Для яго мы выбралі самы спецыфічны радок, каб больш не лічылі, што беларуская і руская аднолькавыя мовы».

Хочацца адзначыць, што нават некалькі слоў на чужой мове некаторым партнёрам даліся няпроста часам мы не разумелі ні слова з сказанага ☺ Але энтузіязм і харызма перакрывалі любыя памылкі ў вымаўленні. «Я размаўляю на трох мовах, але не ведаю ні адной славянскай, ‒ падзяліўся ўражаннем адзін з партнёраў, мне было вельмі цікава, і я рады паўдзельнічаць у такім міжнародным праекце. Мой радок я вывучыў на памяць, але ўсё роўна вельмі хваляваўся».

Усе ўдзельнікі відэароліка вельмі стараліся, за што ім вялікі дзякуй. Гэтым ролікам мы хацелі распавесці беларусам, што нашы дзеці ніколі не пачнуць размаўляць на мове, пакуль бацькі не пададуць ім прыклад.

І калі замежнікі, зусім чужыя нашай культуры людзі, не пасаромеліся і сказалі некалькі слоў на беларускай, чаму баімся мы? Варта ўсё ж паспрабаваць. Хаця б у гэты Міжнародны дзень роднай мовы давайце паабяцаем сабе размаўляць па-беларуску.

 

Gurtam ‒ распрацоўнік праграмных рашэнняў на базе навігацыйных сістэм GPS і ГЛАНАСС для ажыццяўлення спутникавага маніторынгу транспарту. Кампанія заснавана ў 2002 годзе. Галаўны офіс знаходзіцца ў Менску (Беларусь), прадстаўніцтва адкрыты ў Маскве (Расія), Каўнасе (Літва) і Бостане (ЗША). Рашэння Gurtam кругласутачна вядуць маніторынг каля 700.000 аб’ектаў па ўсім свеце. Геаграфія выкарыстання прадуктаў кампаніі налічвае больш за 90 краін.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Гісторыя

Чаму гарадзішча на Менцы вабіць «чорных археолагаў»?

Згодна гістарычным даследаванням, тут пачынаўся Мінск, побач з ракой Менка. У 1066 годзе паселішча было знішчана, адбудавалі...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор удзельнікаў на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі

Апошні дзень падачы заявак: 24 лістапада Тэрмін рэзідэнцыі: ад 2 да 6 тыдняў у перыяд са студзеня па сакавік...

valiancina_shauchenka
Культура

Замест музея Коласа магла быць прыватная сядзіба

У той дзень, 11 лістапада 1990 года, у двары колішняй школы сабралося шмат людзей. Даўно ў Пінкавічах, што пад Пінскам,...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

“Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы

Наколькі карысным можа быць навучанне адначасова ў двух універсітэтах, і наколькі проста яго ажыццявіць у Беларусі. Пагаварылі...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства Гісторыя
    Чаму гарадзішча на Менцы вабіць «чорных археолагаў»?
    Грамадскі сектар
    Беларуская Рада культуры абвяшчае набор удзельнікаў на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі
    Культура
    Замест музея Коласа магла быць прыватная сядзіба
    Адукацыя
    “Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы
    Аляксандр Пашкевіч: Польшча змагла, бо паказала ўнутраную сілу, з якой дагэтуль лічыцца ўвесь свет
    Беларусы свету
    Беларуска Італіі: «Перавярнуць старонку» я не магу і нязгодная»
    Музыка
    У Варшаве ўпершыню зайгралі беларускія дуды з аркестрам
    Тэатр
    «Былі на маршах, сядзелі ў адной турме, і гэтую гісторыю ўжо ня сьцерці». Свабодны тэатар рыхтуе спэктакль пра жнівень-2020
    Грамадства
    Хіба можна зняволіць мысленне? Філосаф Уладзімір Мацкевіч 100 дзён за кратамі
    Замежжа
    «Беларусь на шляху да свабоды». Новая кніга тлумачыць чэхам, што такое сённяшняя Беларусь
    Культура Гісторыя
    45 год таму піянер з Вілейшчыны напісаў ліст на тэлебачанне, каб уратаваць касцёл у Альковічах. Чым гэта скончылася
    Гісторыя
    Вошы, руская тушонка і пераезд: жыхарка Шчэціна расказала пра жыццё ў Гродне ў 1930−40-х гг.
    Што замінае нам жыць на ўсе 100?
    Культура Асоба
    Сто гадоў таму ў Смаргоні нарадзіўся вядомы дырыжор і педагог Віктар Роўда
    Гісторыя Беларусы свету
    У Беластоку ўручылі прэмію імя Льва Сапегі

Афіша

  • 12.11 18:00Кшыштаф Каміль Бачыньскі: анлайн-прэзентацыя кнігі «Выбраныя вершы»
  • 12.11 18:00Псіхалагічны трэнінг «Што такое любоў да сябе» ў Вільні
  • 17.11 20:00Цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях»
  • 23.11 10:00Навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як знікаюць вёскі Гомельшчыны: у месяц улады зносяць і закопваюць амаль 100 дамоў
    • Як у Чэхіі «разбеларусілі» Скарыну і зняважылі беларусаў
    • З філармоніі пасля прэм'еры звольнілі кампазітарку Ларысу Сімаковіч
    • За беларускага студэнта заступіліся 15 акадэмікаў Расійскай акадэміі навук
    • Мацярдушка, брызгліна, дзяркач: выйшаў з друку «Каляндар па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM