Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” запрашае актывістаў і лідараў беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый, ініцыятываў і праектаў 4-5 снежня 2015 г. прыняць удзел у адмысловым семінары: “Адвакацыя і уплыў на прыняцце рашэнняў у дзейнасці грамадскіх актараў: у пошуках выніковасці”
Для тых, каго клапоціць развіццё сваей грамадскай арганізацыі ці ініцыятывы
Для тых, хто імкнецца абараняць і прасоўваць інтарэсы сваіх мэтавых групаў
Для тых, хто жадае пашырыць рамкі і магчымасці свайго ўплыву
Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць у межах семінара:
- Сацыяльны капітал арганізацыі – разуменне і магчымасці росту
- Адвакацыя як тэхналогія прасоўвання грамадскіх інтарэсаў
- Сродкі і абмежаванні адвакацыйнай грамадскай дзейнасці ва ўмовах Беларусі
- Што, як і чаму можна дасягаць грамадскім актарам ва ўплыве на сектарныя палітыкі (сацыяльная, адукацыйная, экалагічная і інш.)?
- Інфармацыйная прастора як патэнцыял пашырэння магчымасцей уплыву і выхаду на шырокія мэтавыя групы.
У межах семінара будуць арганізаваныя экспертныя сустрэчы і дыскусіі з вядомымі прадстаўнікамі грамадскага сектару Беларусі, разгляд канкрэтных прыкладаў адвакатыўнай і полісі-арыентаванай дзейнасці, выпрацоўка перспектыўных планаў па ўдасканаленні ўласных арганізацый грамадзянскай супольнасці па вышэй пазначаных пытаннях.
Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзелу ў семінары неабходна да 25 лістапада 2015 г. запоўніць анкету-заяўку. Усе пытанні па семінару можаце дасылаць на адрас eurobelarusNGO@gmail.com .
Інфармацыя пра семінар таксама даступная на сайце https://eurobelarus.info
Чакаем вашых заявак!