Выяздная сесія кнігарні “логвінаЎ” на Мінскім міжнарожным выставе-кірмашы 8-12 лютага.
На працягу пяці дзён на логвінаЎскім стэндзе можна будзе набыць творы сучаснай літаратуры (проза, паэзія, мастацкія альбомы, літаратура для дзетак), а таксама ўбачыць і пачуць беларускіх аўтараў.
Дзе? Мінск, вул. Купалы 27, стэнд І-15, з 10 да 19 штодня (у нядзелю да 15-ай).
А аўтары хто?
9 лютага (чацвер)
13-00. Павел Анціпаў з прэзентацыяй кнігі прозы “Дипломная работа”
14-00. Аўтограф-сесія Віталя Рыжкова
16-00. Віктар Карамазаў з прэзентацыяй рамана “Мастак і парабкі”
17-00. Мастак і галоўрэд часопіса “пARTisan”Артур Клінаў з прэзентацыяй мастацкага альбому “Беларускі авангард 80-х”
18-00. Уладзіслаў Ахроменка з прэзентацыяй рамана “Тэорыя змовы”
10 лютага (пятніца)
15-00. Аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча
16-00. Анатоль Івашчанка прадстаўляе апошнія нумары часопіса “Дзеяслоў” і кнігі серыі “Бібліятэка СБП”. Рэдактарка часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” Юля Цімафеева з прэзентацыяй кнігі Эдгара По “Маска чырвонае смерці”
17-00. Артур Клінаў з прэзентацыяй рамана “Шалом”
18-00. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі з прэзентацыяй кнігі “100 твораў ХХ стагоддзя”
11 лютага (субота)
12-00. Аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова
14-00. Вера Бурлак з прэзентацыяй новай кнігі прозы “Творы соннага жанру”
15-00. Павал Касцюкевіч з прэзентацыяй кнігі прозы “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”
16-00. Аўтограф-сесія Ігара Бабкова
17-00. Аўтограф-сесія Валянціна Акудовіча
18-00. Алесь Разанаў з прэзентацыяй кнігі “З Вяліміра Хлебнікава”