5 анлайн-варкшопаў для тых, хто стварае культуру

У сераду, 17 верасня, ArtPower Belarus распачынае серыю анлайн-варкшопаў, якія дапамогуць беларускім творцам і менеджарам зрабіць свае праекты мацнейшымі, больш устойлівымі і бачнымі.

ArtPower Belarus

На працягу двух месяцаў раз на два тыдні будуць глыбока паглыбляцца ў ключавыя тэмы:

  • Альтэрнатыўнае фінансаванне: краўдфандынг і іншыя магчымасці;

  • Як зразумець, які праект патрэбны тваей аўдыторыі;

  • Чаму калабарацыі ўзмацняюць праект;

  • Гаварыць так, каб пачулі: камунікацыйная стратэгія для культурніцкіх праекта;

  • Як будаваць супольнасці вакол сваёй ініцыятывы.

На першай сустрэчы разбяруць, як шукаць фінансаванне для праектаў і не залежаць толькі ад грантаў.

Вы даведаецеся:

  • што такое краўдфандынг і чаму ён можа стаць устойлівай крыніцай падтрымкі;

  • якія бенефіты дае краўдкампанія праекту акрамя грошай;

  • агляд самых папулярных платформаў для збору сродкаў і іх спецыфіка;

  • практычныя прыклады і парады, як паспяхова стартаваць сваю кампанію.

Спікерка — Аліна Лісаковіч, экспертка з досведам працы ў сферы фінансавання і краўдфандынгу.

Фармат — Zoom-вебінар (удзельнікаў не відаць, пытанні можна задаваць пісьмова).

Далучыцца змогуць толькі зарэгістраваныя і верыфікаваныя ўдзельнікі.

Удзел вольны.

Зарэгістравацца можна па спасылцы да 10.00 серады, 17 верасня.

Дзе і калі?

Дата і час: 17 верасня ў 16.30 (час варшаўскі, гэта 17.30 па Вільні і Мінску)

Месца: зум