• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.05.2023 | Грамадства

5 карысных анлайн-курсаў і рэзідэнцый для беларускіх творцаў і актывістаў

Зрабілі падборку бліжэйшых анлайн-курсаў і рэзідэнцый для актыўных і творчых людзей з Беларусі і не толькі.


1.png

Чаму экаактывісткам важна быць феміністкамі (анлайн-курс)

23 траўня — 20 чэрвеня (5 заняткаў па аўторках)

Курс дапаможа разабрацца ў тым, як звязаны фемінізм і экаактывізм, чаму ў экалогіі так шмат жанчын і чаму экалагічная светлая будучыня немагчыма без гендэрнай роўнасці. У працэсе навучання вы таксама даведаецеся аб лакальных і міжнародных экафеміністкіх ініцыятывах і нават, магчыма, прыдумаеце сваю ўласную.

Дэдлайн падачы анкет — 20 траўня.

Заняткі будуць адбывацца па аўторках з 19:00 да 20:30 па Мінску і Вільні, 18:00-19:30 па Варшаве, 20:00-21:30 па Тбілісі

Больш падрабязна пра курс тут.

Гендэрнае ў экалагічным and vice versa (анлайн-курс)

25 мая — 22 чэрвеня (5 заняткаў па чацвяргах)

На курсе вы даведаецеся, якім чынам людзі розных гендэраў узаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, калі працуюць, выхоўваюць дзяцей і спажываюць, а таксама вывучыце экалагічныя рызыкі для розных сацыяльных і гендэрных груп і экалагічныя патэрны паводзін мужчын і жанчын у розных краінах свету.

Заняткі будуць адбывацца па чацвяргах а 19:00-20:20 па Мінску і Вільні, 18:00-19:20 па Варшаве, 20:00-21:20 па Тбілісі.

Дэдлайн падачы анкет — 23 траўня.

Больш падрабязна пра курс тут.

Запоўніць анкету можна тут.

Літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве

2.jpg

Для каго: для пісьменнікаў/ пісьменніц, драматургаў/ драматургінь і перакладчыкаў/ перакладчыц з Беларусі і Украіны

Калі: час побыту: ліпень-снежань 2023 г.

Абвяшчэнне вынікаў: 9 чэрвеня 2023 г.

Старамесцкі дом культуры запускае яшчэ новы раунд рэзідэнцый, каб выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў. Сёлета запрашаюць гасцей з Беларусі правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасцінным дахам Старамесцкага Дома культуры. Арганізатары будуць імкнуцца ўключыць абраных рэзідэнтаў і рэзідэнтак у варшаўскі літаратурны свет і запрашаюць правесці некалькі тыдняў у Варшаве, пазнаёміцца з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. 

Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых брута за дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці ўстановы.

Набор прызначаны для пісьменнікаў/ пісьменніц, драматургаў/ драматургінь і перакладчыкаў/ перакладчыц з Беларусі і Украіны якія адпавядаюць наступным крытэрам:

• у іх ёсць хаця б адна выдадзеная ўласная кніга альбо пераклад, або хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры,

• яны могуць стасавацца на англійскай ці польскай мовах,

• у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.

Падрабязнасці, тэрмін і час побыту ўзгадняюцца з рэзідэнтамі індывідуальна.

Апошні тэрмін падачы заявак: 26 траўня 2023 г.

Як падаць заяўку?

Заяўка мае змяшчаць:

• запоўненую форму,

• CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў, або спіс тэкстаў, пастаўленых у тэатры,

• суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі творчай працы на час побыту (не болей за 5000 знакаў з прабеламі),

• фрагмент апублікаванай/ пастаўленай працы (максімум 10 старонак А4).

Падаць заяўку ў акрэслены тэрмін можна па адрасе: [email protected]

Спампаваць форму заяўкі, больш падрабязна азнаёміцца з правіламі праграмы можна тут.

Больш інфармацыі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Польшчы можна знайсці на сайце праекта.

In situ — творчая міждысцыплінарная рэзідэнцыя ў Парыжы

3.jpg

Для каго: мастакі, літаратары, перформеры, даследчыкі, дызайнеры і інш. творцы, якія жывуць ў Еўропе.

Калі: 2 месяцы — 1 год у 2023 — 2024.

Запрашаюць у Cité internationale des arts, каб сфакусіравацца на індывідуальным і калектыўным падыходзе да экалагічных умоў існавання. IN SITU задумана як інклюзіўная прастора, адкрытая для дэбатаў, абмену ідэямі і перадачы ведаў. Праз серыю штомесячных сустрэч/лекцый з запрошанымі гасцямі і наведвання аб’ектаў, будзе абмяркоўвацца сітуацыя цяперашняга экалагічнага і кліматычнага крызісу.

Прапануюць:

— пражыванне
— стыпендыю 1000 EUR
— грант на вытворчасць і прафесійныя падарожжы 2000 EUR
— праезд да 600 EUR.
— прафесійную падтрымку.

Дэдлайн: 9 чэрвеня.

Падаць заяўку можна тут.

The sustainable institution — міждысцыплінарныя творчая рэзідэнцыя, прысвечаная ўстойліваму развіццю

4.jpg

Для каго: творцы з міждысцыплінарным падыходам, даследчыкі, архітэктары і г. д.

Калі: 6 месяцаў у 2023-2024.

The sustainable institution — серыя міжнародных сімпозіумаў і міждысцыплінарная рэзідэнцыя. Праграма накіравана на ўкараненне эканамічных і экалагічных зменаў у культурным ландшафце. Запрашаюць творцаў даследаваць, як можна змагацца са змяненнем клімату і зменшыць экалагічную нагрузку, звязаную са стварэннем выставак.

Арганізатары прапануюць:

— вытворчы грант 20000 EUR
— куратарства.

Дэдлайн: 2 чэрвеня.

Падаць заяўку можна тут.

Больш інфармацыі пра курсы, стыпендыі, рэзідэнцыі і інш тут.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип