Кінапраект «Спадчына» атрымаў узнагароду на Гесэнскай кінапрэміі ў намінацыі «Лепшы сцэнар», піша «Еўрарадыё».
Аляксей Палуян / Еўрарадыё
«Удзячны маім ка-сцэнарыстам Эстэр Бернсторф і Бехрузу Карамізадэ! На шляху даўжынёй у 5 гадоў, я таксама меў радасць працаваць з цудоўнымі сцэнарнымі драматургамі Габрыэле Брунэнмаер і Францам Родэнкірхерам. Асабліва ўдзячны маім прадусарам Андрэа Шутэ і Дзірку Дэкеру!» — напісаў кінематаграфіст.
«Спадчына» распавядае пра Мінск улетку 2020 года. На фоне спрэчных «перавыбараў» Лукашэнкі беларуская сям’я стаіць перад уласным выбарам: заставацца вернай рэжыму ці далучыцца да супраціву? У цэнтры аповеду — фатограф Павел, які разрываецца паміж прыстасаванствам і паўстаннем.
Здымкі праекту яшчэ не пачаліся, аўтары ўсё яшчэ збіраюць дадатковае фінансаванне.
Гесэнская прэмія ў галіне кіно штогод адзначае выдатныя дасягненні ў кінаіндустрыі нямецкай федэральнай зямлі Гесэн. Гэта адна з самых прэстыжных кінапрэмій у Германіі, якая ўручаецца рэжысёрам, акцёрам, сцэнарыстам і іншым прафесіяналам за іх працы. Яна таксама адзначае кінатэатры, якія ўносяць значны ўклад у развіццё мясцовай кінакультуры. Узнагароды ўручаюцца ў некалькіх катэгорыях, уключаючы: «Найлепшы мастацкі фільм», «Найлепшы дакументальны фільм», «Найлепшы кароткаметражны фільм», «Найлепшы сцэнарый», Прэмія за жыццёвыя дасягненні.