5 спосабаў падтрымаць «Будзьму»

Культурна-асветны партал “Будзьма беларусамі!” – скарбонка беларушчыны. Штодзень мы  свараем і пашыраем беларускае праз наш сайт, ютуб-канал і сацыяльныя сеткі. Сёння, на жаль, рэдакцыя “Будзьма беларусамі!” патрабуе вашае дапамогі, каб мець магчымасць працаваць далей і ствараць якасны кантэнт.

swiatlo-belaruszczyny.jpg

Вось 5 спосабаў, як можна падтрымаць “Будзьму”

Падтрымлівайце нас, толькі калі вы знаходзіцеся за мяжой і для вас гэта бсяпечна. Калі вы ў Беларусі — не рызыкуйце для нас.

1. Набыць кубачак кавы на платформе ko-fi.com. 

Можна набыць адзін кубачак альбо аформіць падпіску на штомесячную падтрымку.

2. Зрабіць данат праз PayPal:  https://www.paypal.com/paypalme/budzma

3. Пералічыць ахвяраванне наўпрост на банкаўскі рахунак у Літве:

Нумар рахунка: LT874010051003596075
Банк: Luminor Bank AS Lithuanian branch, SWIFT AGBLLT2X
Адрас банка: Konstitucijos pr. 21A, 03601 Vilnius, Lietuva

Атрымальнік плацяжу: VSJ Bukim kartu («Будзьма разам»)
Код арганізацыі: 304102906 (аналаг нашага УНП)

Прызначэнне плацяжу: Donation

4. Пералічыць ахвяраванне на банкаўскую картку:

4220 7301 7151 8283
дзейсная да 11/28
VSJ Bukim kartu

Прызначэнне плацяжу: Donation

Гэты спосаб, як і папярэдні, зручныя тым, што не патрабуюць рэгістрацыі ў нейкіх сэрвісах, і рэдакцыя  “Будзьма беларусамі!” атрымае цалкам усю суму.

5.Замовіць рэкламу на Budzma.org

Калі вы маеце свой бізнес за мяжой, вы можаце замовіць рэкламу сваіх тавараў або паслуг на нашым сайце і ў сацсетках. Каб даведацца болей пра рэкламныя магчымасці, напішыце нам на емэйл  razam@budzma.org

Любая ваша дапамога для нас вельмі каштоўная!

Што мы робім і чаму гэта важна

Будзьма беларусамі пачыналася як шырокая культурна-асветная кампанія ў Беларусі ў 2008 годзе. Сёння мы вымушана працуем з замежжа, але працягваем пісаць пра Беларусь і беларусаў. 

Кожны дзень мы распавядаем пра важныя падзеі беларускага грамадскага і культурнага жыцця, публікуем аўтарскія калонкі, інтэрв’ю з беларускімі творцамі, адкрываем таямніцы нашай гісторыі, знаёмім з цікавосткамі пра беларускую мову, літаратуру, кіно, мастацтва.

«Будзьма беларусамі!» — гэта таксама ютуб-канал з унікальнымі відэапраектамі, дзе мы распавядаем праўду пра невядомыя старонкі гісторыі ў праекце «Трызуб і Пагоня», знаёмім са шляхецкай культурай у праекце «Сармат», разбураем стэрэатыпы пра Беларусь і беларусаў у перадачы «Хрусь і папалам!» ды шмат чаго яшчэ.

А на дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» — кантэнт для маленькіх беларусікаў і беларусачак — казкі, спектаклі, адукацыйныя перадачы. Усё па-беларуску з любоўю і клопатам!

Тасама мы стварылі тэлеграм-бот афішу «Будзьма разам!», каб вам было прасцей сачыць за беларускімі мерапрыемствамі ў сваім горадзе і па ўсім свеце.

Адным словам — мы ствараем і пашыраем беларускае дзеля нашай і вашай свабоды. 

Калі і для вас беларушчына — падмурак незалежнасці, як і для нас, падтрымайце каманду партала budzma.org , і мы зможам болей!

Кожны ваш унёсак мае значэнне!

Будзьма беларусамі і будзьма разам!