Фантастыка ці ключ да нашай гісторыі? Загадка Ластоўскага

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Хто нас стварыў? Куды зніклі нашы продкі, іх гарады і тэхналогіі? А можа, не зніклі? Вацлаў Ластоўскі ў 1923 годзе даў абсалютна нечаканы адказ на гэтае пытанне праз аповесць «Лабірынты». Такога ў беларускай літаратуры не пісаў ніхто! Гіпербарэя, падземная цывілізацыя, саркафагі, муміі, біяробаты, таемныя веды — цяжка паверыць, што гэта было ў нашай літаратуры 100 гадоў таму. У мастацкай форме Ластоўскі дае найбольш кантраверсійны погляд на самую старажытную гісторыю Беларусі.