Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Хто такія Міхал Вітушка і Усевалад Родзька? Што такое БНП і батальён «Дальвіц»? Хто з беларускіх партызанаў працягнуў найдаўжэй? Дзе бралі зброю і агітку? Ці мелі паўстанцы агульны цэнтр і ці ведалі адно пра аднаго? Як чэкісты адрознівалі беларускіх партызанаў ад польскіх, украінскіх ды літоўскіх? Якія метады НКУС і МДБ былі найбольш эфектыўнымі? Антысавецкі супраціў у Беларусі ў 1940-х — 1950-х, праўда і міфы — у нашым відэа.