Сустрэчы ў рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць” прайшлі на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе Беларусі ў снежні 2016 года – у памежных Астраўцы і Гомелі.
Спатканне ў Астраўцы прайшло ў канцэртнай зале. Аляксей Шэін, аўтар фэнтэзі-рамана “Сем камянёў” распавёў пра зараджэнне і развіццё жанру фэнтэзі ў сусветнай і беларускай літаратуры. Арганізатары сустрэчы, падзяліўшы ўдзельнікаў на групы, далі ім творчае заданне – за некалькі хвілін прыдумаць сваю фэнтэзі-гісторыю, што ў слухачоў няблага атрымалася.
Удзельнікаў жа гомельскай сустрэчы, якая адбылася 13 снежня, прымала кавярня “Флэт”. Гаворка вялася аб дзейнасці, якая зараз праводзіцца ў рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць”, была прэзэнтаваная прадукцыя, створаная ў рамках гэтай кампаніі. Акрамя таго, адбылася прэзентацыя “Сямі камянёў” А. Шэіна і нядаўна выдадзеных “Хронік Нарніі” К.С.Льюіса ў перакладзе на беларускую мову. Падчас сустрэчы прайшла таксама віктарына з пытаннямі па беларускай культуры і літаратуры, з прызамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ды Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Тэгі: Астравец