Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
Тэрмін падачы заявак: сакавік 2027 года.
Праграма прызначаная для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся крымінальнаму або адміністрацыйнаму переследу па палітычных матывах.
На момант падачы заяўкі ўдзельнік або ўдзельніца павінны пражываць (не раней за жнівень 2020 года) у краіне-члене ЕС, краінах ЕЭЗ або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Выключэнне могуць складаць заяўнікі, якія змогуць даказаць, што пакінулі Беларусь раней за жнівень 2020 года з-за рэпрэсій і пераследу, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.
Усе адукацыйныя і навучальныя мерапрыемствы могуць адбывацца ў розных фарматах: вочна, анлайн або ў змяшаным фармаце.
Усе мерапрыемствы павінны быць накіраваныя на кар’ернае і прафесійнае развіццё і праводзіцца ў ЕС. Калі заяўнік або заяўніца на момант падачы заяўкі знаходзіцца не ў ЕС, то пры станоўчым рашэнні ўсе вочныя мерапрыемствы павінны адбывацца на тэрыторыі ЕС. Пастаўшчыкі анлайн паслуг павінны быць зарэгістраваныя ў ЕС.
Памер падтрымкі — да 10 000 еўра.
Раунд 1: 1 красавіка 2025 г. — 30 верасня 2025 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
Раунд 2: 1 кастрычніка 2025 г. — 31 сакавіка 2026 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
Раунд 3: 1 красавіка 2026 г. — 30 верасня 2026 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
Раунд 4: 1 кастрычніка 2026 г. — 31 сакавіка 2027 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
Падрабязней пра праграму чытайце па спасылцы.
Падаць заяўку на ўдзел у праграме можна тут.