• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.01.2018 | У краіне Адукацыя

6 карысных дзён у Залессі: берасцейскіх студэнтаў запрашаюць на “Тыдзень асабістай эфектыўнасці”

Весела ды інтэлектуальна збавіць час на сядзібе непадалёк ад Берасця с 5 па 11 лютага прапаноўвае маладзёнам Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Бясплатныя майстар-класы і прэзентацыі, якія правядуць дасведчаныя трэнеры, дапамогуць першакурснікам адаптавацца да самастойнага жыцця.

1nHZGuwu44A

“Паступіўшы ва ўніверсітэт, маладыя людзі сутыкаюцца з неабходнасцю самастойна вырашаць праблемы: шукаць падпрацоўку, планаваць свае выдаткі, заваёўваць аўтарытэт у калектыве, – кажа каардынатарка праграмы Алена Каховіч. – Нашыя курсы дапамогуць развіць упэўненасць ды самаарганізацыю, ставіць мэты і дасягаць іх і ў асабістым жыцці, і ў вучобе”.

Заняткі ў Залессі будуць ідэальныя для студэнтаў першых курсаў, каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць правесці студэнцкія гады весялей, разнастайней і больш паспяхова. Удзельнікі навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць, мэтанакіравасць і матывацыю.

Тэмы трэнінгаў: майстэрства самапрэзентацыі; пошук дадатковага заробку; тайм-мэнэджмент; развіццё матывацыі; бюджэтныя падарожжы; дзейнасць грамадскіх арганізацый Берасця.

АРР “Дзедзіч” праводзіць “Тыдзень асабістай эфектыўнасці” ужо другі раз. Як гэта было ў 2016-м, глядзіце тут: https://goo.gl/XdEFBY.

Колькасць месцаў абмежаваная, паспяшайцеся! Узяць удзел у праграме змогуць 20 чалавек, адбор праводзіцца на падставе анкет-заявак ды індывідуальнага сумоўя.

Запоўніць анкету-заяўку можна да 1 лютага.

Сумоўе адбудзецца 2 і 3 лютага. Калі ў вас няма магчымасці быць у Берасці, можна прайсці яго анлайн.

Для каго: студэнты 1-2 курсаў берасцейскіх ВНУ, якія паходзяць з гарадоў і вёсак Берасцейшчыны.

Узрост: 17-20 гадоў.

Кошт: бясплатна; праезд з Берасця і трохразовае харчаванне аплочваюць арганізатары.

Калі: 5 – 11 лютага.

Дзе: вёска Залессе ў 40 кіламетрах ад Берасця, сядзіба “Дом еўрапейскіх сустрэч”.

0xIbafVpgaA

Пасля завяршэння курса удзельнікі змогуць прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Іх чакае гульня «Біржа ідэй». Сутнасць яе ў тым, што ўдзельнікі, падзяліўшыся на 3 каманды, прапаноўваюць у сацсетках карысныя ідэі. Праект, які набраў найбольш галасоў, атрымлівае дапамогу ментараў і сродкі на рэалізацыю. Па выніках гульні каманда-пераможца атрымае каштоўны прыз.

Задаць пытанне арганізатарам можна ў суполцы vk.com/zalesse_2018 або напісаўшы на пошту: [email protected].

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип