У суботу, 27 верасня, у Варшаве пройдзе оўпэн-эйр для палітвязняў і іх сяброў #67ВольныДзень.
На фэсце выступяць музыкі: Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Спецыяльны госць — польскі бэнд Szupaki. Таксама на сцэну выйдуць палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля.
Вядучыя імпрэзы — музычная журналістка Марына Савіцкая і акцёр, вольны купалавец Ігар Сігоў.
Акрамя таго, гасцей імпрэзы чакаюць пачастункі: веганскія стравы, плоў, шашлык і, вядома ж, легендарныя дранікі ад Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «Да Волі!».
Уваход на імпрэзу вольны. Але вітаецца данат ад 50 злотых на дапамогу палітвязням. Усе сродкі пойдуць на праекты аб‘яднання «Да Волі!» — галоўнага арганізатара івэнту.
Партнёры падзеі — Музей Вольнай Беларусі, Чэшскі філіял Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні, Асацыацыя «Razam.ch».
Дата: 27 верасня 2025 г.
Час: пачатак а 16:00
Месца: Варшава, бераг Віслы