• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.10.2021 | Грамадства

Чароўны свет Ельні: 7 фактаў пра знакамітае балота

Фота з балота Ельня сталі з’яўляцца ўсё часцей у Інстаграм ды іншых сацсетках: больш і больш беларусаў адкрываюць для сябе гэтую дэстынацыю, а не падзяліцца хараством гэтых краявідаў немагчыма. Але Ельня можа ўразіць не толькі хараством пейзажу! 



 Відэа пра Ельню «Мама, я прысніў чароўны свет» 

Турыстычная інфраструктура на Ельні актыўна развіваецца: тут адрамантавалі і зрабілі даўжэйшай экасцяжыну, правялі шмат трэнінгаў і атэстацыю для гідаў, хутка ўсталююць дзве 10-метровыя назіральныя вышкі. Усё гэта ў межах праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён», які рэалізуецца Міёрскім райвыканкамам, грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. 

DJI_0606.JPG
Фота Аляксандра Вінчэўскага, АПБ

АПБ сабрала для вас 7 цікавых фактаў пра самае вялікае верхавое балота Беларусі. Натхняйцеся на незабыўную вандроўку!

1. Плошча балота — амаль як Мінск. Само яно — быццам пагорак: сярэдзіна ўздымаецца над краем на 7 метраў! З Ельні выцякае некалькі рэчак, а ў само балота ніякіх рэк не ўпадае.

DJI_0632.JPG
Фота Аляксандра Вінчэўскага, АПБ

2. На балоце Ельня 118 азёр. Іх вада мяккая і настолькі чыстая, што яе можна піць. Па многіх азярках рассыпаныя дробныя астравы з соснамі, яны візітная картка Ельні і многім знаёмыя па фотаздымках. Але нашмат захапляльней убачыць іх на свае вочы.

DJI_0773.JPG
  Фота Аляксандра Вінчэўскага, АПБ

3. Ельня знакамітая сваімі жураўлямі, якія тут не толькі гняздуюцца, але і тысячамі збіраюцца падчас восеньскай міграцыі, каб пакарміцца на навакольных палях, але начуюць на Ельні. Нездарма гэтае балота атрымала статус тэрыторыі, важнай для птушак, міжнароднага значэння. Ключавы від для гэтай тэрыторыі не толькі шэры журавель, але яшчэ нашы самыя вялікія кулікі, якія ростам прыкладна па калена чалавеку: вялікі грыцук і вялікі кулён.

DJI_0654.JPG
Фота Аляксандра Вінчэўскага, АПБ

4. Ельня мае таксама статус ключавой батанічнай тэрыторыі. Тут растуць 13 рэдкіх відаў раслін, у тым ліку карлікавая бяроза і марошка. Усе, бадай, ведаюць, што Ельня — балота-рэкардсмен па колькасці журавін у Беларусі. Але нямногія ведаюць, што тут растуць не толькі звычайныя балотныя журавіны, але і драбнаплодныя, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Драбнаплодныя ёсць толькі на самых старых балотах Беларусі.

DJI_0657.JPG
  Фота Аляксандра Вінчэўскага, АПБ

5. Многія мараць пабачыць драпежную расліну расіцу і, калі прыязджаюць на Ельню, здзіўляюцца яе дробнаму памеру. На Ельні расце два віды расіцы: круглалістая, якую па-беларуску яшчэ называюць загардушкай ці божай расой, і даўгалістая, або англійская расіца. Сувязь назвы з расой не выпадковая: драбнюткія кропелькі ліпкай «расы» расіца выдзяляе, каб злавіць насякомых.

DJI_0660.JPG

6. Слой торфу на Ельні дасягае 7-9 метраў! З улікам таго, што за год слой прырастае ў сярэднім усяго на 1 мм, можна падлічыць, што балоту каля 9000 гадоў. Галоўныя торфаўтваральнікі на Ельні — мхі сфагнумы. Каранёў у іх няма — калі вынуць мох з вады і потым пакласці назад, ён працягне расці. Ніжняя частка моху пакрысе адмірае і пераўтвараецца ў торф.

DJI_0681.JPG

7. На Ельні ёсць зручная экасцяжына з драўляным насцілам, з якой адкрываюцца цудоўныя краявіды, але прагуляцца па балоце можна і ў балотаступах. Такую паслугу аказвае ДПУ «Ельня». Нідзе ў Беларусі няма столькі мясцовых гідаў, як у Мёрскім раёне! Тут яны прапаноўваюць экскурсіі з самымі рознымі фішкамі: квэстамі і віктарынамі, ёгай і медытацыяй, зборам ягад, «балотным СПА», лоўляю рыбы.

DJI_0690.JPG

— Нават тых, хто чуў пра Ельню мільён разоў, але ўпершыню там апынуўся, яна заўсёды здзіўляе, — кажа спецыяліст АПБ па развіцці турызму Сяргей Рэзаў. — Турысты і ўдзельнікі нашых балотных валанцёрскіх летнікаў дзеляцца з намі, што іх найбольш уразіла на Ельні, і мы адабралі топ. Тут многія ўпершыню адчулі, як ачмуральна пахне багун і як спружыніць сфагнум пад нагамі, убачылі, дзе і як растуць журавіны, якія неапісальныя колеры ў верасу, якая маленечкая насамрэч драпежная расліна расіца, наколькі зорнае над Ельняй неба. Яшчэ не сустракаў чалавека, у каго гэтае балота не выклікала б захаплення.

DJI_0735.JPG

Памятай, што на балоце нельга распальваць агонь і паліць цыгарэты — торф лёгка загараецца. Не заязджай на балота на аўтамабілі, не пакідай смецця і не збірай букетаў з балотных раслін. Раім узяць з сабой фотакамеру і бінокль, апрануцца ў камфортнае непрамакальнае адзенне, прыхапіць перакус і сяброў. Калі шануеш прыроду — вазьмі, калі ласка, мяшок, каб сабраць смецце за абыякавымі суайчыннікамі.

Заплечнік гатовы? Наперад — здзіўляцца Ельні!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип