7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і 11 тыс. рублёў на карысць траіх пацярпелых, прозвішчы якіх пакуль невядомыя, прысудзілі айцішніку і стрыт-арт мастаку Дзмітрыю Падрэзу за зліў дадзеных пра сілавікоў тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», паведамляюць праваабаронцы.

Дзмітрыя абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
▪️ ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы),
▪️арт.364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў),
▪️арт. 365 (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).