• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.05.2023 | Вандруем разам

7 цэркваў Мёршчыны, якія варта пабачыць

Працягваецца вандроўны сезон і «Будзьма!» заўжды дапаможа з маршрутам як вандроўнікам-пачаткоўцам, так і самым спрактыкаваным валацугам. Сённяшні маршрут будзе цікавым аматарам мясцовай праваслаўнай архітэктуры. Пабачым як старадаўнія драўляныя помнікі народнага дойлідства, так і тыповыя «мураўёўкі», некалькі стараверскіх храмаў і процьму маляўнічых краявідаў навокал. Такім чынам сёння прапануем рушыць у Мёрскі раён Віцебскай вобласці.


0.jpg
Фота: planetabelarus.by

Галомысла

Царква Святога Яна Багаслова

Першай у нашым сённяшнім маршруце па цэрквах Мёршчыны будзе вёска Галомысла. Тут захаваўся ўнікальны помнік народнага дойлідства, драўляная царква Святога Яна Багаслова 1840 года пабудовы. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Першая царква ў вёсцы Галомысла ўзгадваецца ў 1563 годзе як праваслаўны храм Уваскрасення Гасподняга, але пасля Берасцейскай уніі і ажно да 1839 года ён быў грэка-каталіцкім. Той храм, вядома, да нашых дзён не захаваўся, але, верагодна, на ягооным месцы, на ўсходняй ускраіне вёскі Галомысла можам пабачыць драўляную царкву Святога Яна Багаслова, узведзеную ў 1840. Трохзрубны храм уключае двухярусную званіцу, прастакутную малітоўную залю, пяцігранную апсіду. Царква ўжо даўно не працуе і паволі занепадае, да яе улетку будзе складана блізка падысці з-за зараснікаў пустазелля навокал, але самым апантаным вандроўнікам раім прабрацца, бо аб’ект таго варты.

1.jpg
Фота: fotobel.by

Лявонпаль

Царква Святой Тройцы

Царква была пабудавана ў 1774 годзе. Вядома, што гаспадары Лявонпаля Лапацінскія, якія фундавалі ўзвядзенне храма, былі грэка-каталікамі і ён першапачаткова будаваўся як уніяцкі. Сёння помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры храм Святой Тройцы належыць праваслаўнай царкве і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як адзін з найбольш старажытных драўляных храмаў не толькі на Мёршчыне, але і ва ўсёй краіне.

Першапачаткова царква была двухвежавай, але з-за перабудовы, якая адбылася ў 1950-х гг., яе знешні выгляд моцна змяніўся. Храм адрозніваецца сваёй лаканічнасцю, сціпласцю аздаблення, характэрнай для помнікаў народнага дойлідства. У інтэр’еры царквы варта звярнуць увагу на драўляную скульптуру «Укрыжаванне» XVIII стагоддзя, абразы XVIII–XIX стагоддзяў.

2.jpg
Фота: planetabelarus.by

Ніўнікі

Свята-Успенская царква

Наступным нашым прыпынкам на Мёршчыне прапануем зрабіць вёску Ніўнікі — адзін з цэнтраў рассялення старавераў у Беларусі. Першапачаткова вёска мела назву Вялікія Петкуны, а з ХХ стагоддзя ўжо фігуруе як Ніўнікі. Асноўнай архітэктурнай перлінай Ніўнікаў сёння з’яўляецца Свята-Успенская стараверская драўляная царква, пабудаваная ў 1906 годзе. Храм у Ніўніках аб’ядноўвае ў сабе рысы народнага дойлідства і рэтраспектыўна-рускага стылю. Унутры царквы варта звярнуць увагу на абразы ХVIII — XIX стагоддзчў: «Жыццё Яна Багаслова», «Уваскрасенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Нараджэнне Хрыстова» ды іншыя.

3.jpg
Фота: planetabelarus.by

Пераброддзе

Свята-Георгіеўская царква

Вёска Пераброддзе, дзе размешчана царква, упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1571 годзе ўжо як горад. Вядома пра будаўніцтва тут у 1782 годзе грэка-каталіцкай царквы Св. Юр’я тагачасным гаспадаром Пераброддзя Ю. Касакоўскім. У 1839 годзе ўнія была скасаваная, і ўсе ўніяцкія цэрквы пераводзіліся ў праваслаўныя. Так адбылося і з царквой у Пераброддзі. А ў 1900 годзе тут здарыўся вялікі пажар, падчас якога згарэла і старажытная царква. Узвядзенне новага храма пачалося тут у 1908 годзе, ён быў асвечаны ў 1911 годзе ды працуе па сённяшні дзень. За савецкім часам у будынку царквы месціўся клуб. Царква была вернута вернікам толькі ў 1990-я гады. Храм Св. Георгія ў Пераброддзі прынята лічыць помнікам народнага дойлідства, але ў яе абліччы можна заўважыць і архітэктурныя элементы, характэрныя для рэтраспектыўна-рускага стылю.

4.jpg
Фота: planetabelarus.by

Кублішчына

Царква Святой Тройцы

Далей прапануем завітаць у вёску Кублішчына, першыя ўзгадкі пра якую ў пісьмовых крыніцах датуюцца 1826 годам. Тут варта пабачыць стараверскую драўляную царкву, узведзеную на пачатку мінулага стагоддзя. Першая стараверская царква Святой Тройцы ў Кублішчыне была пабудавана ў 1887 годзе з дрэва і праз тое неаднаразова цярпела ад пажараў. Помнік народнага дойлідства, які можам пабачыць сёння, узнік тут у 1905 годзе на месцы папярэдняга храма, дзякуючы ахвяраванням мясцовых вернікаў. Апошні пажар пашкодзіў царкву ў 1999 годзе, пасля чаго яе зноў аднавілі. У інтэр’еры храма варта звярнуць увагу на іконы, напісанне якіх датуецца ХІХ стагоддзем: «Тройца Новазапаветная», «Пакроў Багародзіцы», «Апостал Анціп», «Святы Мікалай», «Аплакванне Хрыста». Ля царквы захавалася аўтэнтычная цагляная брама ХІХ стагоддзя.

5.jpg
Фота: planetabelarus.by

Вядома пра існаванне ў вёсцы стараверскага малітоўнага дома значна раней за з’яўленне тут Свята-Троіцкай царквы, у 1839 годзе, а на стараверскіх могілках ёсць надмагілле, якое датуецца 1803-м, праз што можна меркаваць, што ўжо ў першай палове ХІХ стагоддзя ў Кублішчыне знайшла прытулак адна з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі стараверскаіх абшчынаў.

6.jpg
Фота: wikimedia.org

Новы Пагост

Свята-Мікалаеўская царква

Далей прапануем рушыць у вёску Новы Пагост Мёрскага раёна Віцебскай вобласці, якая ўпершыню узгадваецца ў пісьмовых крыніцах пад назвай Пагост у 1498 годзе. Аматарам праваслаўнай культавай архітэктуры тут варта звярнуць увагу на царкву з бутавага каменю другой паловы ХІХ стагоддзя як на прыклад тыповай пабудовы праваслаўных храмаў на тэрыторыі Беларусі пасля паўстання 1863-1864 гг.. Дадзены храм быў узведзены ў 1878 годзе, верагодна, на месцы на стагоддзе старэйшага за яго, уніяцкага, па тыпавым праекце, распрацаваным з мэтай наблізіць беларускую праваслаўную архітэктурную традыцыю да расійскай. Такія цэрквы здаўна называюцца «мураўёўкамі» (утворана ад прозвішча генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва, які займаўся здушэннем паўстання на беларускай зямлі). Царква асвечана ў гонар Міколы Цудатворца, у скляпенным памяшканні яе малітоўнай залі варта звярнуць увагу на старажытную драўляную скульптуру «Укрыжаванне» і шматлікія абразы ХІХ стагоддзя.

7.jpg
Фота: planetabelarus.by

Чарасы

Свята-Мікалаеўская царква

Далей прапануем наведаць аграгарадок Чарасы, а дакладней паўвыспачку побач з паселішчам, паміж азёрамі Трубінец і Грэцкае, дзе ў другой палове ХІХ стагоддзя замест знішчанага грэка-каталіцкага храма, узведзенага ў XVIІІ стагоддзі, ад якога сёння застаўся толькі падмурак, была пабудавана цагляная царква св. Мікалая Цудатворца. Царква ў Чарасах — помнік сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Унутры царквы варта звярнуць увагу на абразы ХVIII—ХІХ стагоддзяў «Мікалай Цудатворца» і «Цуд Георгія аб змеі».

Хтосьці скажа, што царква ў Чарасах — тыповая «мураўёўка», але за кошт нетрывіяльнага размяшчэння і маляўнічых краявідаў навокал яна з’яўляецца цалкам самадастатковай турыстычная лакацыяй, вартай увагі.

8.jpg
Фота: planetabelarus.by

П.Ж., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип