Асацыяцыя «Талака» і Народная амбасада Беларусі ў Італіі працягваюць традыцыю дарыць падарункі дзецям, што растуць у рэпрэсаваных сем’ях!
Умовы ўдзелу:
Заяўкі прамаюцца ад сем'яў, якія маюць дзіця (ці некалькі) да 14 гадоў уключна і знаходзіцеся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
Прыярытэт аддаецца сем'ям, што пацярпелі ад рэпрэсій, але не маюць статуса палітзняволенага.
- заяўкі ад сямей, што ўдзельнічаюць у іншых калядных ініцыятывах, разглядацца не будуць — усе заяўкі правяраюцца;
-
заяўкі ад сямей палітвязняў накіроўваюцца ініцыятывам, што займаюцца дапамогай менавіта палітвязням. У фокусе Каляднай акцыі Амбасады Беларусі ў Італіі — рэпрэсаваныя ў цяжкім матэрыяльным становішчы;
-
заяўкі ад сямей, што ўдзельнічалі ў ініцыятыве ў мінулыя гады, разглядаюцца ў другую чаргу;
-
на кожнае дзіця падаецца асобная заяўка;
- тэрмін падачы заявак — да 25.11.2025 года.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Хочаце стаць дарыцелем і падтрымаць дзетак з рэпрэсаваных сем’яў ці прапанаваць італьянскім знаёмым? Пераходзьце па спасылцы — там форма на італьянскай мове.