• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.08.2022 | Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага. Каб не разгубіцца ды нічога не прапусціць, сабралі для вас сем найбольш вартых увагі аб’ектаў Дзісны.


1.jpg Фота: planetabelarus. by 

Касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі

Мураваны барочны касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, які мы можам пабачыць сёння ў Дзісне, быў узведзены ў 1773 годзе на месцы свайго драўлянага папярэдніка, што быў збудаваны разам з кляштарам дзеля патрэбаў ордэна францішканаў, запрошанага сюды ў ХVI стагоддзі Стэфанам Баторыем.

2.jpg
 Фота: vedaj. by 

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, на жаль, не дзейнічае і знаходзіцца ў стане працяглай рэстаўрацыі. Будынак быў моцна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны і паступова разбураўся. Рэстаўрацыйныя працы тут пачаліся адносна нядаўна і працягваюцца па сённяшні дзень. Цікавы факт, што ў 1917 годзе тут, у дзісненскім касцёле, ксёндз Адам Станкевіч адслужыў першую імшу па-беларуску.

3.jpg
Фота: planetabelarus. by 

Царква Маці Божай Адзігітрыі

Царква Маці Божай Адзігітрыі ў Дзісне, збудаваная ў 1904 годзе ў якасці капліцы, захавалася да нашых дзён. Побач з царквой можна пабачыць таксама званіцу пачатку ХХ стагоддзя. Дадзеная царква не была зачынена за савецкім часам, і каб змясціць усіх вернікаў, яе давялося пашырыць за кошт невялікай прыбудовы з белай цэглы ў другой палове мінулага стагоддзя.

4.jpg
 Фота: planetabelarus. by 

Царква Уваскрашэння Хрыстова

Ёсць у Дзісне і «мураўёўка» — мураваная царква Уваскрашэння Хрыстова, збудаваная па тыповым праекце ў рэтраспектыўна-рускім стылі пасля Студзеньскага паўстання ў 1864 годзе. Тут сёння захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай «Адзігітрыі» — копія ХVIII стагоддзя больш старажытнага абраза Смаленскай іконы Божай Маці «Адзігітрыі».

5.jpg
Фота: planetabelarus. by 

Мост праз Дзісну — самы стары ў Беларусі

Асобнай увагі заслугоўвае мост праз раку Дзісна. Ён унікальны тым, што з’яўляецца, бадай, самым старажытным з усіх захаваных мастоў у Беларусі: быў узведзены напрыканцы ХІХ стагоддзя. Гэта ўнікальны арачны мост з драўляным пакрыццём, які трымаецца на металічнай і каменнай аснове. У наш час мост з’яўляецца аўтамабільным, яго істотна адрамантавалі, паверх быў пакладзены асфальт.

6.jpg
Фота: @elgatomarinero7

Паромная пераправа праз Дзвіну

Яшчэ адной асаблівасцю Дзісны з’яўляецца дзейная паромная пераправа праз Дзвіну. У Беларусі засталося няшмат месцаў, дзе можна скарыстацца паромам, таму абавязкова варта завітаць у Дзісну ды не абмінуць увагай і гэтую цікавую турыстычную атракцыю. А на іншым беразе ўжо чакае Верхнядзвінскі раён.

7.jpg
Фота: @elgatomarinero7

7-1.jpg
 Фота: @elgatomarinero7

Руіны бальніцы пачатку ХХ стагоддзя

У Дзісне захавалася вялікая колькасць будынкаў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Асноўнай перлінай сярод іх з’яўляюцца крушні лякарні, узведзенай на пачатку ХХ стагоддзя з чырвонай цэглы на беразе Заходняй Дзвіны, якія абавязкова варта пабачыць. Тут выдатнае месца для фотасесіяў, адкуль адкрываюцца маляўнічыя краявіды на наваколле.

8.jpg
 Фота: planetabelarus. by 

8-1.jpg
Фота: planetabelarus. by 

Местачковая забудова канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя

Побач з аўтастанцыяй знаходзіцца колішні будынак Павятовага аддзялення апякунства цвярозасці. На першым паверсе тут у 1911 годзе выступала першая беларуская прафесійная тэатральная трупа Ігната Буйніцкага. Будынак узведзены напрыканцы ХІХ стагоддзя і сёння добра адрамантаваны. Яшчэ неабходна звярнуць увагу на пажарнае дэпо, якое і сёння функцыянуе па першапачатковым прызначэнні.

9.jpg
 Фота: planetabelarus. by 

9-1.jpg
Фота: planetabelarus. by 

ПЖ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип