Колькасць людзей у свеце, якія заразіліся каранавірусам, перасягнула 72,6 млн

За мінулыя суткі ў свеце каранавірусам заразіліся больш за 650 тыс. чалавек. Агульная колькасць заражаных цяпер складае 72 646 646. Такія даныя прыводзіць партал Worldometers, паведамляе БЕЛТА.


52699780_401.jpg

За час пандэміі COVID-19 выздаравелі больш як 50,8 млн інфіцыраваных, памерлі 1 618 908 чалавек. Больш за ўсё выпадкаў заражэння зафіксавана ў ЗША — больш за 16,7 млн ​​(памерлі 306,4 тыс., выздаравелі 9,7 млн). На другім месцы Індыя — больш за 9,8 млн (памерлі 143,3 тыс., выздаравелі 9,3 млн). Трэцяе месца ў Бразіліі — больш як 6,9 млн (памерлі 181,4 тыс., выздаравелі 5,9 млн).

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 160 295 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Звязда