У Вільні адзначылі 770-годдзе каранацыі Міндоўга. Паглядзіце, як прайшло святочнае шэсце

Месца каранавання першага і апошняга караля Вялікага Княства Літоўскага Міндоўга дагэтуль застаецца таямніцай. Але гэта не перашкодзіла літоўцам зрабіць 6 ліпеня дзяржаўным святам і ладзіць штогод трыумфальнае шэсце. Пачынаецца яно, як і шмат якія святочныя дзеі ў Вільні, ад сакральнай Вострай Брамы.


Жыхары Вільні адзначаюць Дзень каранацыі Міндоўга 2023
Святочнае шэсце 6 ліпеня 2023 на Дзень каранацыі Міндоўга

Як і калі каранаваўся Міндоўг

Беларускія гісторыкі лічаць, што каранацыя 6 ліпеня 1253 года прайшла ў Наваградку, шэраг літоўскіх гісторыкаў прапануе свае варыянты — Кернава або Варута. Але дакладна месца, дзе Міндоўг з жонкай Мартай сталі каралём і каралевай Літвы, ніхто назваць не можа.

Уся справа ў тым, што ў крыніцах, якія былі сучасныя Міндоўгу або плюс/мінус блізкія да яго па часе, так і не названа канкрэтнае месца. Хаця непасрэдныя сведчанні тых, хто быў на каранацыі, маюцца.

Чаму не было названа месца?

Магчыма таму, што каранацыя магла адбыцца не ў горадзе, а проста ў чыстым полі побач з ім. Бо ні ў Наваградку, ні тым больш у Кернаве ці Варуце не было ў той час будынкаў, якія б маглі проста змясціць усіх жадаючых. Такая практыка была ў той час у Еўропе, і нічога дзіўнага ў тым няма. Скажам, венгерскія каралі гэтаксама прымалі карону ў чыстым полі.

Відавочна, што Міндоўгу карона тая была патрэбная выключна для палітычных мэтаў, бо ўжо ў 1260 годзе ён з пачаткам чарговай вайны з крыжакамі вернецца да веры продкаў — паганства. Адпаведна страціць і статус караля, бо ў той час ён быў непарыўна звязаны з веравызнаннем.

Глядзіце яшчэ:

Міндаўг — адзіны кароль Літвы. Распавядаем пра легендарную асобу ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін» 

Святочнае шэсце да 770-годдзя і Трыумфальная арка

Але вернемся да сучаснасці. Сёлета галоўнай персонай свята ў Літве сталася Літоўская армія.

Дзень каранацыі Міндоўга 6 ліпеня 2023 ў цэнтры Вільні
Святочнае шэсце 6 ліпеня 2023 на Дзень каранацыі Міндоўга

Напярэдадні свята прадстаўніца Палаца Вялікіх князёў Рамунэ Шмігельскітэ-Стукене паведаміла журналістам, што арганізатары шэсця вырашылі не паўтараць гістарычную традыцыю, але захаваць асноўныя моманты: «Трыумфатар у шэсці — гэта толькі сімвалічная фігура, мы жывем не ў Каралеўстве, а ў дэмакратычнай дзяржаве. Найважнейшая асоба шэсця — сучасная Літоўская армія. Бо армія сёння, тая сіла — нашы сыны, дочкі, якія ідуць абараняць нас».

mindoug_vostraja_brama_03.jpg
Святочнае шэсце 6 ліпеня 2023 на Дзень каранацыі Міндоўга

У шэсці бралі ўдзел прадстаўнікі таксама і Саюза літоўскіх стралкоў. У войнах за незалежнасць пачатку 20 стагоддзя менавіта яны былі галоўнай сілай супраціву, пасля Другой сусветнай тыя, хто вярнуўся з савецкага Гулагу, далучыліся да антысавецкай партызанкі, што трывала да канца 50-х.

Разынка юбілейнага святкавання каранацыі — мультымедыйная Трыумфальная арка, якая паўстала на Катэдральнай плошчы. Тут можна пабачыць партрэты славутых дзеячаў ВКЛ і сучаснай Літвы, вялікіх князёў, мастакоў, актораў, пісьменнікаў, фота падзей мінулага і цяперашняга стагоддзяў.

mindoug_brama_17.jpg
Трыўмфальная арка ў Вільні

Ёсць і Францыск Скарына, Эмілія Плятэр, Станіслаў Манюшка і іншыя выбітныя людзі, якія належаць і беларускай гісторыі.

Выява Тадэвуша Касцюшкі на Трыўмфальнай арцы ў Вільні
Трыўмфальная арка. Выява Тадэвуша Касцюшкі

Выява Эміліі Плятэр на Трыўмфальнай арцы ў Вільні
Выява Эміліі Плятэр на Трыўмфальнай арцы ў Вільні

mindoug_brama_skaryna_18.jpg
Трыўмфальная арка ў Вільні

Брама, без сумневаў, стала найбольш упадабаным месцам для фота ўдзельнікаў святкавання, а іх увечары 6 ліпеня на Катэдральнай плошчы сабралася некалькі тысяч.

Свята скончылася вялікім канцэртам і супольным выкананнем гімна Літвы.

Святочнае шэсце ў Вільні 6 ліпеня 2023
 У Вільні святкуюць 770-годдзе каранацыі Міндоўга

Трыўмфальная арка ў Вільні
Трыўмфальная арка ў Вільні

mindoug_brama_20.jpg
Дзень каранацыі Міндоўга 6 ліпеня 2023

Свята каранавання Міндоўга адзначаюць каля помніка каралю Міндоўгу
Дзень каранацыі Міндоўга 6 ліпеня 2023

Святочнае шэсце на Дзень каранацыі Міндоўга 6 ліпеня 2023 года
Святочнае шэсце на Дзень каранацыі Міндоўга 6 ліпеня 2023

Святочнае шэсце ў Вільні 6 ліпеня 2023
Святочнае шэсце ў Вільні 6 ліпеня 2023

mindoug_vostraja_brama_pachatak_shescia_06.jpg
Святочнае шэсце ў Вільні 6 ліпеня 2023

Рыгор Сапежынскі, budzma.org

Чытайце яшчэ:

У Беларусі можа з’явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба? 

Глядзіце яшчэ:

Вільня ці Наваградак? Дзе і як каранаваўся Міндаўг. Тлумачым у новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»