Выступ Веры Буланды ў Барысаве

Тэмай першага ўрока ў ліцэі г. Барысава, дзе выступала паэтэса Вера Буланда 1 верасня 2014 года, была “Мы помнім тых салдат, хто нас абараніў і мір нам падарыў”.

Спадарыня Вера распавяла пра сваю маленькую радзіму – в. Мсціж, дзе ў час апошняй вайны былі спалены людзі.

Некалі ў адрас маладых людзей адна важная асоба кінула папрок: “Што вам, не знаеце вайны…”  Усхваляваная на той час настаўніца Вера Аляксандраўна, абараняючы творчасць В.Быкава, прыйшла дадому і выліла свае думкі ў верш:

І змоўкла, з залы як сказалі:

“Што вам, не знаеце вайны!”

А побач ціха: “Каб не зналі

Яе ні ўнукі, ні сыны!”

…………………………

Вы не паверыце, смылела

Не раз усё на мне самой,

Але я чула сябе смелай,

А колькі раз хадзіла ў бой…

 

І з Тусналобаваю Зінай

Цягнула раненых, і зноў…

Скажыце, шкадаваць не дзіўна,

Што не мая там стыла кроў?

Прачытала вершы А.Вярцінскага, П.Панчанкі, да прыкладу верш “Герой”, прататып якому А. Фецісаў – рускі салдат, які

Лёг на змяіныя скруткі  дроту,

І дзвесце салдацкіх

Запыленых ботаў

прайшлі па яго спіне…

 

 

Вучням цікава было таксама, ці ёсць у паэтэсы вершы, прысвечаныя Барысаву, тым больш, што Вера Буланда – зямлячка вырасла і закончыла школу на Барысаўшчыне. Верш, на шчасце, пра Барысаў напісаны, які пачынаецца так:

Хай хваляцца другімі гарадамі,

Мястэчкамі сваімі ганарацца,

А мой Барысаў мне мілей з гадамі,

І не стамлюся ў гэтым прызнавацца…

У час сустрэчы самым актыўным суразмоўцам і тым, хто прыгожа размаўляў па-беларуску, ад кампаніі “Будзьма беларусамі былі ўручаны спецыяльныя падарункі: паштоўкі “Мы – адметныя”, “Не маўчы па-беларуску”, а таксама торбачкі і майкі.

 

 

Тэгі: