Да 20-цігоддзя новага будынка Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала калекцыю фірмовых падарункаў. У яе ўвайшлі нататнікі, шоперы і цішоткі. Як адзначаюць стваральнікі, «зроблена з душой для ўсіх, хто любіць галоўны сімвал Мінска».
Крыніца: старонка НББ у Інстаграм
Прадаецца новы мерч у кіёску на першым паверсе Нацыянальнай бібліятэкі.
Выявы на рэчах з юбілейнай калекцыі бібліятэкі выглядаюць вельмі прывабна. Аднак ёсць адно але… Калі прыгледзецца, заўважым, што ўсе подпісы на вырабах, апроч аднаго – назвы нататніка «Біблік» – зроблены на расейскай мове.

Крыніца: старонка НББ у Інстаграм
Імёны класікаў беларускай літаратуры — Якуб Колос, Максим Богданович — ды імя нашага першадрукара Франциск Скорина — падпісаныя па-расейску выглядаюць найбольш крынжова. Застаецца толькі здагадвацца, што перашкодзіла маркетолагам Нацыянальнай бібліятэкі падпісаць імёны, знаёмыя кожнаму беларусу са школьных гадоў, на роднай мове.
Міжволі задаешся пытаннем: што будзе наступным крокам на шляху татальнай русіфікацыі ўсіх сфераў жыцця ў Беларусі? Застаецца хіба ўласна белліт пачаць выкладаць па-расейску.
Крыніца: старонка НББ у Інстаграм