На ютуб-канале «Каля культуры», які вядзе вядомы беларускі экскурсавод Мікіта Моніч, апублікавана новая відэа. Гэтым разам выпуск прысвечаны гарадской культуры Беларусі.
Існуе ўстойлівы стэрэатып, што беларусы — выключна вясковая нацыя. Што тыповы выгляд беларуса ў мінулым — мужык у вышыванцы і брылі. Але мы добра ведаем, што ў шматлікіх беларускіх гарадоў было Магдэбургскае права, а гарадская культура ўздзейнічала і працягвае ўздзейнічаць на нацыянальны менталітэт. Пра ўсё гэта Мікіта Моніч распавядае ў новым выпуску.