На ютуб-канале «Каля культуры», які вядзе вядомы беларускі экскурсавод Мікіта Моніч, выйшаў новы выпуск. Ён прысвечаны ўрокам «Сусветнай мастацкай культуры» і савецкаму авангарду.
У новым выпуску Мікіта Моніч уздымае пытанні: чаму большасці бліжэй ўмоўны Шышкін, а не Пікаса, чаму мясцовыя ўлады ў Віцебска так баяліся Марка Шагала, і пры чым тут «лісты працоўных».