• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.05.2011 | Adnak!

AD.NAK! прапануе пачаставаць сяброў порцыяй «Кашы сувораўскай»

У межах Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! заснаваная своеасаблівая намінацыя «Каша сувораўская». Па сутнасці, гэта антыпрэмія. Яна прысуджаецца тым рэкламным прадуктам, якія ігнаруюць факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры, а таксама дэманструюць непрафесійны падыход аўтараў да стварэння рэкламы.

«Гэтая прэмія, а дакладней, анты-прэмія, – перш за ўсё люстра рэкламы, якая паказвае памылковыя гістарычныя стэрэатыпы ці зроблена, ламаючы ўсе каноны рэкламнай логікі, – тлумачыць каардынатар культурніцкай кампаніі «Будзьма», аднаго з арганізатараў Фестывалю AD.NAK! Ніна Шыдлоўская. – Хочам мы таго ці не, але рэклама вельмі моцна ўплывае на людзей. Таму грэблівае, няўважлівае, неахайнае стаўленне да шматвяковай гісторыі Беларусі, да нацыянальнай мовы, на маю думку, не дапушчальна і ў гэтай сферы».

Удзельнічаць у конкурсе можа любы чалавек, які заўважыць і дашле прыклады рэкламы, што па змесце адпавядаюць любой з намінацый Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK (тэлевізійная і кінарэклама; друкаваная і вонкавая рэклама; дызайн & Art Direction; радыё- ці аўдыёрэклама і г.д.). Пры падачы заяўкі ўдзельнік конкурсу мусіць указаць, чым канкрэтна абгрунтоўваецца прыналежнасць таго ці іншага рэкламнага прадукту да намінацыі «Каша сувораўская».

Напрыклад, прадукт можа:

  • супярэчыць падзеям і логіцы гісторыі Беларусі, традыцыям культуры нашай краіны альбо канонам рэкламнага мастацтва;
  • быць выкананымі з памылкамі альбо «перламі» (тэхналагічнымі альбо лагічнымі памылкамі);
  • выклікаць адмоўныя эмоцыі (напрыклад, незадавальненне, абурэнне, асуджэнне);
  • ствараць адмоўны імідж Беларусі і беларусаў сярод замежнікаў.

«Я спадзяюся, што самы актыўны ўдзел у намінацыі прымуць блогеры. Яны даволі дынамічныя, усё заўважаюць, у іх заўсёды ёсць з сабой камера. І яны, канечне ж, будуць дасылаць прыклады няўдалай рэкламы», – лічыць дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM Андрэй Эзерын.

чытаць далей

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип