Раман Алеся Аркуша «Сядзіба» цяпер можна паслухаць бясплатна

Аўдыяверсія твора з'явілася на пляцоўцы Kamunikat, дзе яе можна спампаваць


photo_2022-08-30_08-13-44.jpg

Аўдыякніга выйшла ў чэрвені, але раней паслухаць яе можна было толькі праз CD-дыскі, паведамляе канал «Беларускія аўдыякнігі».

«Сядзіба» — чацвёрты раман Алеся Аркуша. 

«Нічога не знікае ў невараць, — кажа аўтар у сваім новым творы, — усё недзе існуе ў паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні. Мэтафізычнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет».

 Чытае Віктар Сямашка. Апрацоўка і музыка — Лукаш Стэпанюк.