Міністэрства інфармацыі прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу gs.by.
Як паведамляе рэдакцыя, падставай для блакіроўкі сталі выяўленыя парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена. Друкаваная версія «Газеты Слонімскай» і газеты «Аддушына» перастала выходзіць у свет з 9 лістапада 2020 года. У гэты дзень у выдаўца дома і ў рэдакцыі былі праведзены вобшукі, а таксама была канфіскавана ўся тэхніка.