У вёсцы Селішча абрынулася сцяна корпуса гістарычнага кляштара

30.04.2023 Гісторыя

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «заброшеннаябеларусь».


1-91f8n.jpg

Сцяна бернардзінскага кляштара абрынулася каля двух тыдняў таму. Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў пабудаваны ў 1726 годзе ў стылі барока. Кляштар быў ліквідаваны ў 1832 годзе, а касцёл зачынены ў 1867. У час ІІ Сусветнай вайны дах і вежы былі разбураны, у такім напаўзруйнаваным стане ён захоўваецца дагэтуль.

Комплекс уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, але дзеянняў па яго кансервацыі дагэтуль не правадзілася.