Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Журы адзінаццатага cезону прэміі імя Ежы Гедройця вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на перамогу, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі ПЭН».


photo_2022-10-04_12-54-56.jpg

У кароткі спіс увайшлі 6 кніг:

Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа, 2021

Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, «Галіяфы», 2021

Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, «Кнігазбор», 2021

Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, «Галіяфы», 2021

Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021

Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, «Лімарыус», 2021

У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працуюць: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.