Абвешчаны конкурс на стварэнне паштоўкі, прысвечанай 1000-годдзю горада Брэста

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», у межах кампаніі «Наша мова» напярэдадні свята роднага горада, абвяшчае конкурс на лепшую паштоўку, прысвечаную 1000-годдзю Брэста.

konkurs_1000hod_brest

Калі ты мастак, дызайнер, фатограф, паэт ці проста любіш Брэст і  жадаеш з намі падзяліцца сваім бачаннем – гэты конкурс для цябе!

У падарунак усім удзельнікам і берасцейцам, пасля конкурсу лепшыя працы будуць надрукаваны і выстаўлены ў галерэі для ўсеагульнага любавання.

Заданне: Паштоўка можа быць намалявана ад рукі, зроблена на кампутары, гэта можа быць таксама калаж ці фатаграфія. Фармат як у класічнай паштоўкі 105 * 148 мм. Адваротны бок рабіць не трэба, ён будзе зроблены агульны для ўсіх. Па жаданню на паштоўцы можа быць размешчаны святочны тэкст на беларускай мове, прысвечаны 1000-годдзю Брэста: віншаванне, верш ці слоган. Колькасць прац не абмежавана.

Конкурс: Дасылаць працы можна да 08.05.2017 па адрасе info@dzedzich.org з адзнакай “Конкурс” і пазначэннем імя, прозвiшча аўтара, телефона для сувязi. Конкурс адбудзецца на сайце dzedzich.org з 10.05.2017 па 24.05.2017 і будзе доўжыцца 2 тыдні, дзе кожны зможа аддаць свой голас за паштоўку якая спадабалася. Макет паштоўкі лідара галасавання будзе надрукаваны тыражом 200 экзэмпляраў і падораны наведвальнікам выставы.

Ўмовы: Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы, незалежна ад горада, узросту і прафесіяналізму. Вітаюцца працы і ад аматараў, а не толькі прафесійных мастакоў і дызайнераў.

Журы: Пераможца будзе вызначаны праз агульнае галасаванне на сайце

Арганізатары: АРР «Дзедзіч»

Кантакты: info@dzedzich.org +375336308888