Абвешчаны набор на стыпендыяльную праграму „Gaude Polonia”. Дэдлайн – 15 кастрычніка

10.09.2018 Адукацыя

 Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XVIII конкурс (на 2019 год) стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia. Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

GaudePolonia_afisz_2018

Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2019 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2018 года.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка на атрыманне стыпендыі;
  • мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай галіне дзейнасці творцаў;
  • партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе.

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на старонцы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: bberdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2006378, 2009581).