Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА абвяшчаюць новы набор у Школу мэраў.
“Разам да справы!” – гэта лозунг Школы мэраў, дзе разумеюць, што талакой можна дасягнуць вялікіх мэтаў і ў буйным горадзе, і ў маленькім мястэчку. Але часам недастаткова толькі супольна працаваць, трэба яшчэ і вучыцца.
Набыць неабходныя веды і навыкі па тым, як эфектыўна прасоўваць інтарэсы супольнасці, можна ў Школе мэраў за 100 гадзін навучання з экспертамі з Беларусі, Літвы і Ўкраіны.
Праграма Школы мэраў складаецца з 4 сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў.
Адбор у Школу мэраў праводзіцца шляхам конкурсу. Падрабязнасцi тут.
Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы – беларуская і руская.
У сувязі з тым, што шэраг аплікантаў і патэнцыйных слухачоў Школы мэраў заняты ў кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, адміністрацыя Школы мэраў абвяшчае, што прыём заявак падоўжаны да 23 студзеня 2018 г.
Заяўку на ўдзел можна запоўніць па адрасе.
Выпускнікі першага набора Школы мэраў – гэта сапраўдны прафесійны рэсурс, рухавік і апора для сваіх рэгіёнаў. Станьце разам з намі і вы, станьце лепшымі!
Глядзіце таксама: