Журы прэміі імя Карласа Шэрмана назвала кароткі спіс намінантаў. На ўзнагароду прэтэндуюць перакладчыкі Павел Касцюкевіч, Франц Корзун, Якуб Лапатка, Алесь Пяткевіч, Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка.
Першы шорт-ліст прэміі імя Карласа Шэрмана выглядае наступным чынам:
1. Павел Касцюкевіч з перакладам з ангельскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” (Логвінаў)
2. Францішак Корзун з перакладам з ангельскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” (Галіяфы)
3. Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас)
4. Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА «Гайсак»)
5. Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” (Логвінаў)
6. Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” (Логвінаў)
Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана – 25 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай, 3-601, ст.метро Пл.Якуба Коласа).
Пераможца атрымае чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000 у.а.
Паводле прэс-рэлізу