Абвешчаны склад удзельнікаў рок-канцэрту ў Мірскім замку

10.06.2014 Музыка

У канцэрце, заплянаваным на 22 чэрвеня возьмуць удзел шэсьць беларускіх гуртоў.

Канцэрт традыцыйна праводзіць тэлеканал ОНТ. Адзін зь кіраўнікоў каналу Сяргей Хоміч выказаў перакананьне нядаўна ў камэнтары Tuzin.fm, што беларуская рок-музыка павінна прысутнічаць на ТВ. Да ўжо абвешчаных раней выступоўцаў Akute, The Toobes і «Дай Дарогу!» дадаліся яшчэ некалькі гуртоў –HandMade, Bosae Sonca i S°unduk. Пачатак канцэрту заплянаваны на 22 чэрвеня ў 21.00. Квіткі прадаюццапа дзіўна нізкім кошце – 40 000 – 60 000 руб. Тэлевэрсія «Жывога року» будзе паказана да канца месяца.

Летась у падобным канцэрце ўзялі ўдзел гурты Naka, :B:N, Nizkiz, Gods Tower ды іншыя.

Tuzin.fm