Поўны спіс кніг, намінаваных у гэтым годзе, з’явіўся на афіцыйным сайце ўзнагароды і выглядае наступным чынам:
1. Сяргей Абламейка. Дом літаратара.
2. Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч.
3. Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана.
4. Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне.
5. Віктар Асіпенка. Варажбіткі.
6. Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог.
7. Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын
8. Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак.
9. Адам Глобус. Гісторыі пра Мінск і ваколіцы.
10. Зміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках.
11. Алесь Дзятлаў. Памылка старога глушца.
12. Васіль Жуковіч. Арабінавая ноч.
13. Анатоль Івашчанка. Анаталогія.
14. Юры Несцярэнка. Звычайны шоу-бізнес.
15. Дзмітрый Падбярэзскі. Брыдкія аповяды.
16. Віктар Патапенка. Загадкі пушчанскай патапечы.
17. Алесь Пашкевіч. Рух.
18. Дзмітрый Пятровіч. Анёлы.
19. Марыя Роўда. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі.
20. Рома Свечнікаў. Рома едзе. Кніга 2.
21. Франц Сіўко. Плебейскія гульні.
22. Уладзімір Сіўчыкаў. Уладзевы гісторыі.
23. Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі.
24. Юры Станкевіч. Паўночны вецер для спелых пладоў.
25. Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест.
26. Кастусь Травень. Дзень, калі загінуў Апалон.
27. Віктар Шніп. Заўтра была адліга.
28. Макс Шчур. Завяршыць гештальт.
29. Аляксей Шэін. Сем камянёў.
У пачатку чэрвеня журы назаве доўгі спіс, які будзе ўлучаць 12 кніг, а ў пачатку верасня — кароткі спіс з 6 найлепшых кніг.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку; Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы: Павал Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў з кнігай “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці” (2015).