• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.02.2017 | Навіны "Будзьма!" Абмяркоўваем культуру Разам да справы!

Абвешчаныя пераможцы конкурсу ідэй “Разам да справы”!

Завяршыўся складаны этап падвядзення вынікаў конкурсу ідэй “Разам да справы”, які быў сумесна арганізаваны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і Школай маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA напрыканцы мінулага года.

654346Арганізатары конкурсу атрымалі вялікую колькасць праектаў, скіраваных і на паляпшэнне культурніцкай прасторы, і на ўдасканаленне экалагічнай ці сацыяльнай сітуацыі, і на ўмацаванне дыялогу і партнёрства паміж дзяржаўным і недзяржаўным сектарам, на правядзенне грамадскіх экспертыз і шмат чаго іншага. Прапановы, унікальныя ідэі ішлі з усёй краіны, з вялікіх гарадоў і маленькіх мястэчак. Цешыць, што ў нашай краіне ёсць столькі неабыякавых і актыўных людзей, гатовых не проста прапанаваць ідэю, але і ўзяцца за яе рэалізацыю!

Экспертная рада не абмінула ўвагай ніводную задуму, таму і праца па вызначэнні пераможцаў зацягнулася. Кожны праект, дасланы на конкурс, уважліва разглядаўся, а вызначыць пераможцаў аказалася зусім не проста, бо большасць ідэяў была не проста цікавая і арыгінальная, а яшчэ і грунтавалася на рэальных патрэбах таго ці іншага горада ці мястэчка.

Па выніках працы экспертнай рады было вылучана 7 праектаў, якія вартыя ўвагі і рэалізацыі, але патрабуюць пэўнай дапрацоўкі:

1. “Беларускае пяціборства-XVII” ад суполкі настаўнікаў Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ

2. “Стварэнне інтэрактыўнай мапы публічных прастораў” ад Змітра Гаўрусіка

3. “Вялікая Палеская Сцяжына” ад Рамана Хлебіна

4. imago.by ад Іллі Андрэева

5. “Уцягненне мясцовых супольнасцяў у вырашэнне мясцовых праблемаў” ад Генадзя Воранава

6. “Ігумень – 630 год” ад Грамадскай ініцыятывы “ІГУМЕНЬPROMO”

7. “Інфармацыйныя стэнды ў Вілейскім раёне” ад Паўла Хаванскага і ДзянісаКанецкага

З аўтарамі кожнага праекта абавязкова звяжуцца прадстаўнікі арганізатараў.

А пераможцамі сталі 19 наступных праектаў:

1. Дваравы фестываль “Арэлі” ад Агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”

2. Фестываль нацыянальнай кухні і культуры “Дранікі-фэст 2017” ад Дзмітрый Навумава з Цэнтра гарадскіх ініцыятыў

3. “Вяртанне імёнаў” ад Аляксея Шоты, Руслана Кулевіча, Аляксандра Перагудава, Вікторыі Андруковіч

4. Фестываль кароткаметражных фільмаў аб Магілёве і жыхарах, знятых самімі магілёўцамі “Пакажы!” ад Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і Школы гарадскіх ініцыятыў “Цяпліца”

5. “Грушаўскі фэст” ад Алеся Крата

6. Воркшоп “Гендэрна нейтральныя спартыўныя пляцоўкі” ад каманды культурна-асветніцкай установы ДОТЫК

7. Genius Loci ад Веры Савінай і Віталя Раковіча

8. “Героі Случчыны” ад Літаратурнай асацыяцыі “МасаліТ” і Ініцыятыўнай групы “Дзея”

9. “Казка праз сэрца” ад Вльгі Руммо, Алены Барыла, Дар’і Крэсцьяянавай

10. “Дакументаванне культурніцкай каштоўнасці і правядзенне фестывалю палескай прыпеўкі “Бярозаўская Сербіянка”” ад Барысаўскага жаночага сацыяльнага грамадскага аб’яднання “Правінцыя” і Агратурыстычнай сядзібы “Шчодры заяц” (ініцыятар праекту Аляксандр Жучкоў)

11. “Вяртанне” ад Вольгі Лабачэўскай, Ірыны Волах, Надзеі Вычужанінай

12. “Шалёнае мінулае ціхага мястэчка” ад Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы і Ініцыятыва “Брук”

13. “Твар Любаншчыны” ад Настассі Кухарэнка і Клубу творчых і актыўных аматараў традыцыйнай культуры г.Любань

14. “Архіўныя фота на вуліцах Мінска” ад Ульяны Рудовіч

15. “Вяртанне герояў” ад незалежнай інтэрнэт-супольнасці “Гэта Мінск, дзетка!”

16. Спартыўна-лідарскі праект сацыялізацыі цяжкіх падлеткаў “Рэгбі Надзея” ад Аляксея Гайдукевіча

17. “Кароткая тысячагадовая гісторыя Гомеля” ад Сяргея Ляпіна і Марыі Булавінскай

18. “Археалагічныя даследаванні курганнага могільніка каля вёскі Паставічы” ад Віталя Юрэвіча

19. “Наш край – don’t cry!” ад Яўгена Меркіса і ГМКГА “Талака”

Віншуем пераможцаў! І нагадваем, што, не чакаючы абвяшчэння наступнага конкурсу, свае ідэі можна прадставіць на “Кірмашах праектаў”, якія кампанія рэгулярна ладзіць у розных мясцінах Беларусі. Сачыце за абвесткамі на сайце, удзельнічайце самі, распавядайце сябрам! Мяняйце да лепшага месца дзе вы жывяце, ужо цяпер! Не заставайцеся ўбаку і далучайцеся да агульнай справы. Давайце разам зробім нашу краіну лепшай!

Глядзіце таксама:

Кірмаш праектаў у Лідзе: горад чакае вашых ідэй

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип