• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.05.2013 | Конкурсы Adnak!

AD.NAK! ацэніць фота профі і аматараў

Найноўшыя тэхналогіі даюць магчымасць кожнаму адчуць сябе фатографам. Але зрабіцца майстрам фотаздымка ўдаецца далёка не кожнаму. Відаць, менавіта таму праца прафесійных фатографаў ацэньваецца часам не горш за працу праграмістаў.

У межах Чацвёртага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета стартавала намінацыя “РЭКЛАМНЫ ФОТАЗДЫМАК“, арыентаваная выключна на прафесійных фатографаў і рэальна створаныя праекты. Удзел у намінацыі могуць узяць фотаздымкі, якія ўжываліся ў распрацоўцы рэкламных матэрыялаў альбо кампаній для прасоўвання прадукту ці складання альбо падтрымкі карпаратыўнага іміджу.

Да ўдзелу ў намінацыі прымаюцца толькі прафесійныя творы, зробленыя ў перыяд з 1 студзеня 2010 года да тэрмінаў заканчэння прыёму прац 3 чэрвеня 2013 года і знайшлі рэалізацыю.

З тэхнічнымі патрабаваннямі да работ, што прымаюцца да ўдзелу ў намінацыі, можна пазнаёміцца ў раздзеле “F. РЭКЛАМНЫ ФОТАЗДЫМАК“. Журы будзе ацэньваць работы па некалькіх крытэрах, сярод якіх яснасць ідэі, адпаведнасць работы мэтам камунікацыі, узровень тэхнічнага і мастацкага выканання, наяўнасць “іскрынкі” і г.д.

Творы можна дасылаць да 3 чэрвеня праз раздзел “Падаць работу” на сайце Adnak.by альбо праз звычайную пошту на CD/DVD дысках на адрас аргкамітэта: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання № 21б, з паметкай «Аргкамітэту фестывалю AD.NAK!». Пераможцы намінацыі атрымаюць каштоўныя прызы ад ZНЯТА STUDIO.

Для фатографаў-аматараў сёлета зладжаны конкурс “P. AD.NAK ZНЯТА ТАК!“. Удзельнікі конкурсу могуць праявіць сябе ў трох намінацыях: “Смачна”, “Прыгажосць” і “Родны кут”. Да ўдзелу ў намінацыі “Смачна” прымаюцца фотаздымкі розных ласункаў ды проста ежы, у намінацыі “Прыгажосць” – фэшн-здымкі, у намінацыі “Родны кут” – адметнасці вашага горада як месца прытулку сучаснага еўрапейца.

Галоўнае адрозненне НАМІНАЦЫІ ад КОНКУРСУ у тым, што у НАМІНАЦЫІ могуць узяць удзел толькі рэальныя праекты, якія былі зацверджаныя замоўцамі і рэалізаваныя. У межах КОНКУРСУ ўдзельнікам прапануецца стварыць работу згодна з умовамі, даслаць у аргкамітэт і ўдзельнічаць у праграме Фестывалю.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаецца ад 3 да 5 фотаздымкаў у кожную з намінацыяў конкурсу. З падрабязнымі тэхнічнымі патрабаваннямі да фотаздымкаў можна азнаёміцца ў раздзеле “P. AD.NAK ZНЯТА ТАК!“.

Работы прымаюцца да 3 чэрвеня. Удзел у фестывалі БЯСПЛАТНЫ.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў. Анлайн-праект называецца «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што ж...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Пра гэта паведаміў Віктар...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    Грамадства
    Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў
    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип