Ад Парыжа да Вільні…

У межах нацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 22 — 23 красавіка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правялі шэраг літаратурных сустрэч на Пухавіччыне і ў Мінску.

“Паколькі літаратурныя сустрэчы на Пухавіччыне, у тым ліку ў Борслабадской СШ, Мар’інагорскай гімназіі і Абласным дзіцячым цэнтры медыцынскай рэабілітацыі, праходзілі напярэдадні сумнай чарнобыльскай гадавіны, усе яны былі аб’яднаныя тэмай Чарнобыля. Згадваючы трагічныя падзеі далёкага 1986 года, асноўны акцэнт у нашых выступах мы ўсё ж скіравалі на асвятленне праблемы “духоўнага” Чарнобыля ў жыцці беларускай нацыі…” — падзяліліся ўражаннямі ад вандроўкі на Пухавіччыну выступоўцы.

23 красавіка паэты правялі літаратурны ўрок для навучэнцаў сталічнай гімназіі №14.
“Тэматычны дыяпазон гэтай сустрэчы быў вельмі шырокі — ад Парыжу да Вільні… Ад хараства сусветнага да хараства нацыянальнага і месца беларускай паэзіі ў ім…” —пракаментаваў паэтычны ўрок у гімназіі паэт Леанід Дранько-Майсюк.

Падчас сустрэч паэты перадалі ў школьныя бібліятэкі памятныя падарункі: камплекты асобных нумароў часопіса “Дзеяслоў”, а самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэч атрымалі сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

d0bfd183d185d0b0d0b2_d187d18b-2204-11-022

d0bfd183d185d0b0d0b2_d187d18b-2204-11-019

d0bfd183d185d0b0d0b2_d187d18b-2204-11-024

d0bfd183d185d0b0d0b2_d187d18b-2204-11-015

Тэгі: