25 студзеня 1869 г. нарадзіўся паэт-дэмакрат, якому было наканавана пражыць толькі 25 гадоў, піша Ганна Ермаковіч ў «Новым Часе» і ўзгадвае яго трапныя радкі пра долю беларусаў.
Адам Гурыновіч
Адам Гурыновіч паходзіў са шляхецкага роду татарскага паходжання герба «Праўдзіц», вядомага з XV–XVI стст.
Бацькі, Калікст Іасафатавіч і Элеанора з Сяняўскіх (з гетманскага роду), мелі некалькі дробных фальваркаў, паведамляе энцыклапедычны даведнік «Мысліцелі і асветнікі Беларусі».
Шляхетскае паходжанне, аднак, не перашкодзіла маладому паэту выступаць супраць «паноў»:
Перш душылі паны,
Што шляхтай зваліся,
Цяпер «сукіны сыны»
За нас узяліся.
Ані той, ані сёй
Нічога не далі,
Нашу ж працу у свой
Кішэнь пакавалі.
Афіцыйныя поспехі яго ў час вучобы ў былі сярэднія, але ўжо тады ён пачаў цікавіцца беларускім фальклорам, пытаннямі грамадскага жыцця, рабіць літаратурныя спробы.
«Пасьля Віленскай рэальнай вучэльні ён атрымаў студэнцкую кніжку Санкт-Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, які ад сярэдзіны XIX стагодзьдзя быў магутным агменем вальнадумства.
Там вучыўся, дарэчы, беларус Ігнат Грынявіцкі, які выканаў сьмяротны прысуд, абвешчаны «Народнай воляй» імпэратару Аляксандру II», — пісаў гісторык Уладзімер Арлоў.
Пра палымянае сэрца студэнта, яго прагу і гатоўнасць да змагання сведчаць наступныя радкі. Яны ж нібыта і прадраклі ягоную трагічную будучыню.
Ці вые вецер, ці бура грае
І ломіць голле пакорных дрэў,
Ён горда ў неба сябе ўзнімае,
Нібы гаворыць: я кароль дрэў...
Хутчэй загіне ў змаганні волат,
Чым дасць стыхіі верх над сабой,
Такі асілак не схіліць голаў,
Ён толькі мёртвы пакіне бой.
У паэзіі Адама Гурыновіча называюць паслядоўнікам Францішка Багушэвіча (Мацей Бурачок), якому паэт прысвяціў кранальныя словы прызнання, вядомыя многім беларусам яшчэ са школы:
Дзякyй тaбe, бpaцe, Бypaчoк Maцeю,
3a тoe, штo ў cэpцы збyдзiў ты нaдзeю,
Штo мiж бpaтoў нaшыx знaxoдзяццa людзi
3 кaxaючым cэpцaм i бaляшчaй гpyдзяй.
Дзякyй тaбe, бpaцe, i зa тыя cлoвы,
Штo ўcпoмнiлi звyкi нaшaй poднaй мoвы.
Бяpы, бpaцe, дyдкy, нaлaдзь i жaлeйкy,
Hяxaй пecнь cмyтнaя iдзe ў кaлeйкy
I бyдзiць y cэpцaў мыcль aб лeпшaй дoлi,
Якoй мы нe знaлi дaгэтyль нiкoлi.
«Яны выдавалі на гектографе аднайменны часопіс, які заяўляў пра існаваньне беларускай нацыі, што пасьля краху Расейскай імпэрыі мусіць атрымаць самастойнасьць. Але гэтага краху яшчэ нішто не прадвяшчала», — пісаў Уладзімер Арлоў.
...Бo xoць вoлю нaм дaў
− Poзyмy нi кpoшкi;
Icцi жыць пpыкaзaў,
He вiдзя дapoжкi.
Xaця cкpoзь нacтaўляў
Byчылiшч, дзe вёcкa,
«Бyкi-aз» − нaкaзaў
Haвyчaць бяpoзкaй.
A paднoгa cлaўцa
Hixтo i нe чye,
Toлькi тaк мaлaйцa
Caўciм ён caпcye,
Ды нaвyчыць paбят
Лaяццa пa-pycкy:
«Cyкин cын, я тeбя
3acaжy в кyтyзкy!»
«Cyкин cын» цi «psia mać»
Aбoe paбoe,
Цi ж нe мaюць нaм дaць
Штo-кoльвeк дpyгoe?
Энцыклапедычны даведнік «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» паведамляе наступнае.
Гурыновіч напружана працаваў над пытаннямі грамадскага жыцця, вывучаў перадавую філасофскую літаратуру, у т.л. марксісцкую.
Ён прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху, у студэнцкім «Гуртку моладзі польска-літоўска-беларускай і маларускай», які ўтварыўся ў 1889 годзе і хутка эвалюцыяніраваў ад зямляцкай арганізацыі культурна-асветнага характару ў бок падпольнай антыўрадавай арганізацыі, цесна звязанай з іншымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі Пецярбурга, сярод якіх былі і групы першых расійскіх марксістаў (у іх складзе блізкія сваякі Ф. Багушэвіча муж і жонка Г. і Ю. Радзевічы).
Як адзін з кіраўнікоў гуртка ён у лісце да сяброўкі С. Пяткевіч у Цюрых (1892) прасіў арганізаваць дастаўку для гуртка вялікай партыі рэвалюцыйнай літаратуры на беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай мовах, прац Маркса, Энгельса, Пляханава, Ласаля, Лібкнехта. Пісьмо было перахоплена паліцыяй, якая пачала сачыць за членамі гуртка.
Пры вобыску знайшлі нямала забароненай літаратуры, у тым ліку нататкі, звязаныя з паўстаннем 1863 года.
Уладзімер Арлоў піша:
«Усемагутны корпус жандараў мэтадычна вынішчаў любыя парасткі дэмакратычных ідэяў. У 1893-м Адам Гурыновіч — кіраўнік нелегальнага «Гуртка моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай» мусіў памяняць студэнцкія аўдыторыі на вусьцішныя казэматы Петрапаўлаўскай фартэцы. Выйсьці адтуль і вярнуцца пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак паблізу Смаргоні ўдалося толькі з прычыны невылечнай хваробы.
Часу на жыцьцё і творчасьць ужо не заставалася. У студзені 1894 году паэт, яшчэ пасьпеўшы адзначыць 25-ты дзень нараджэньня, памёр ад чорнай воспы.
Ён так і ня ўбачыў сваіх твораў у друку. Амаль праз трыццаць гадоў вершы Адама Гурыновіча ўпершыню апублікуе газэта «Беларускі звон». Уступны артыкул напіша Браніслаў Тарашкевіч».
Вечнамалады паэт надзвычай тонка адчуваў саму беларускую душу, яе трагедыю:
Штo зa звyк ды тaк гpoмкa paздaўcя
Пa лyгax, пa пaляx i ляcax,
Bыcaкo aж пaд нeбa пaдняўcя
I ca cтoгнaм пpaпaў ў aблaкax.
Moжa, вeцep y лece тaк выe
Цi cтapaя бяpoзa cкpыпiць?
Цi caвa − няxaй Бoг тaгo кpыe,
− Ha пaгiбeль y лece кpычыць?
Moжa, мaцi нaд тpyнaй гaлociць,
Дзe cxaвaны мiлeнькi cынoк?
Moжa, лacкi y бoгa тaм пpociць
Бeднa дзeўкa, згyбiўшы вянoк?
O! нe тo! Гэты cтoгн, быць нe мoжa,
Kaб з гpyдзi выxaдзiў ён aднoй,
To yвecь нaш нapoд гэтaк cтoгнe
Haд няшчacнaю дoляй cвaёй.
Ёcць i pyкi, i шчыpaй axвoты
Haм дa пpaцы нe бpaклa нiкoлi,
Aлe нeдзe знaйcцi нaм paбoты...
Ox! нe бyдзe нaм xлeбa нi coлi.
Maл нaдзeл нaм aд дзeдaў acтaўcя,
Пaдзялiлi cыны i ягo,
A цяпep, глянь, як вyзeнeк cтaўcя,
Двa шaгi тyт yшыp ycягo.
Але акрамя разумення існай драмы беларускага народа, Адам Гурыновіч надыктаваў нам і рэцэпт шчасця:
Няхай хлопцы ўсе
Збіраюццы кучай,
У такім хаўрусе
Станемся мы тучай,
Што дожджыку дасць —
У нашай злой долі
Дух падыме ў нас,
Як рунь у тым полі.
А з той тучы, як гром
Сярод летняй ночы,
Загручыць ўсім паном
Загуба ў вочы!