• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.06.2022 | Грамадства Замежжа Літаратура

Адам Міхнік беларусам: «Не чакайце вызвалення — проста верце, што яно абавязкова прыйдзе»

На фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Варшаве адбылася сустрэча са знакамітым польскім мысляром, публіцыстам, палітыкам Адамам Міхнікам. SN публікуе фрагменты яго выступу.


mihnik.jpg

Аб 2020-м у Беларусі

... Ці чакаў я тое, што адбылося ў Беларусі летам 2020 года?

Тут дарэчная адсылка да куды больш далёкай гісторыі.

У 1917-м Ленін сканчаў сваю кнігу «дзяржава і рэвалюцыя», дзе пісаў, што толькі будучыя пакаленні, магчыма, убачаць рэвалюцыю ў Расіі. І ў той жа момант у яго пакой увайшоў паляк, Браніцкі, які усклікнуў: «Уладзімір Ільіч, у Расіі — рэвалюцыя!»

Так і я не давяраў у 20-м сваім вачам, таму што незадоўга да гэтага быў у Мінску, сустракаўся з рознымі людзьмі, у тым ліку са сваім сябрам Уладзімірам Мацкевічам — і ніхто з іх не думаў, што хутка адбудзецца нешта падобнае...

Мне здаецца, справа тут у ментальнай гісторыі беларускага грамадства. Мы прывыклі да стэрэатыпу Беларусі спакойнай, мірнай і канфармісцкай. У 1980-х Алесь Адамовіч напісаў, што ягоная радзіма — гэта Вандэя перабудовы, у якой улады катэгарычна супраць пераменаў, рэформаў.

Але насуперак уяўленням, што беларусы — такія вось класічныя савецкія людзі, адбылося беларускае паўстанне. І я думаю, гэта быў сігнал для Пуціна: трэба падтрымліваць Лукашэнку.

Пра тое, што было далей

... Ну а далей здарылася тое, што здарылася...

Вы пытаецеся, што цяпер рабіць? Хто вінаваты ў тым, што адбылося?

Няма прамога адказу. Але не трэба думаць, што ўсё — гэта канец свету! Так не бывае. Цяпер трэба шукаць адказы на пытанне, Якая Беларусь нам патрэбна заўтра? Якую Беларусь мы хочам бачыць у будучыні?

І гэтая задача, па-першае, для эмігрантаў, бо ў іх — свабода слова.

Па-другое, для саюзнікаў з вольнага свету, для ўрадаў Польшчы, Літвы, Латвіі, Славакіі...

І трэба абавязкова разумець, што не ўсе, хто засталіся ў Беларусі, павінны ісці ў адкрытую канфрантацыю з рэжымам. Лекар, настаўнік, будаўнік — кожны павінен рабіць сваё прамое справа. Але абавязкова памятаць пры гэтым, што наша справа правая і наша перамога прыйдзе.

Аб тым, што будзе паслязаўтра

Важна разумець і тое, што пасля немінучай перамогі не будзе імгненнага раю, як не было яго адразу пасля паразы дыктатуры ў нас, у чэхаў, венграў...

Бо ў трансфармацыі няма адзінай логікі — яна розная ў розных людзей і груп грамадства.

Дарэчы нагадаць таксама, што ў рэвалюцыі, з аднаго боку, ёсць дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна, а з другога — гільяціна.

Дэкларацыя — гэта момант, калі людзі знішчылі пастылае, а гільяціна — ужо барацьба за ўладу. І гэта таксама вельмі небяспечна для краіны і грамадства. Глядзіце, што зноў жа адбываецца ў венграў, ды і ў нас, палякаў...

Усе ўдалыя трансфармацыі пасля дыктатуры — у Іспаніі, Польшчы, Чылі, Чэхаславакіі — гэта вынік кампрамісу паміж апазіцыяй і часткай сістэмы. Я ўпэўнены, напрыклад, што ў Польшчы нічога б не здарылася без ролі Гарбачова і Ярузэльскага. Вядома, яны адказныя за камуністычную дыктатуру, але варта сумленна прызнаць: без іх не было б і таго, што мы маем сёння. Тое ж самае здарылася і ў Іспаніі...

Ну а ў Беларусі ўсё залежыць ад механізму падзення рэжыму,

І таго, што будзе з механізмам расійскага падзення. Гэта вельмі, вельмі важна.

Выйграй у Расіі тэндэнцыя праеўрапейсакая ... так, згодны, гэта сёння ніяк не ўяўляецца верагодным.

Але хто думаў у 1944-м годзе, калі ва ўладзе быў Гітлер, што зусім хутка Нямеччына стане найважнейшай складовай часткай еўрапейскага грамадства?

Аб вечным

Культура не можа працаваць як інструмент, як палітыка.

Вам сёння трэба па новым дадумваць гісторыю Беларусі, сваёй літаратуры — трэба выдаваць, выдаваць, выдаваць... не забываць, што гэта ваша сіла.

Дарэчы, дыктатары таксама разумеюць ролю культуры, хоць і вельмі спецыфічна. Аднак наш хрысціянскі Бог так зрабіў, што сярод прыхільнікаў Лукашэнкі і Пуціна няма таленавітых людзей. А калі хтосьці з творчай іскрай і пераходзяць на бок цемры, то Бог знішчае іх талент. Напрыклад, як у выпадку з акцёрам і рэжысёрам Міхалковым...

А вось тэзіс, які гучыць ва Украіне, што цяпер не трэба перавыдаваць Чэхава, Талстога, Тургенева — па-мойму, гэта памылка.

Русафобскі нацыяналізм нядобрая рэч для свабоды, я так думаю.

Я катэгарычна супраць русіфікацыі — але і супраць забароны рускай культуры. Будзь то ў Украіне ці ў Польшчы.

Павінен заўважыць, што ў школе я быў ганарлівым палякам — прынцыпова не ведаў ніводнай рускай літары. Але потым на мяне аказалі вельмі моцны ўплыў рускія дысідэнты, у выніку стаў вучыцца рускаму.

Як па мне, то Пуцін гэта не Рісея, Пуцін гэта Пуцін ... і наш канфлікт не з расейскім грамадствам, а з Пуціным.

Не трэба блытаць Расію Пушкіна і Расію Пуціна. Так, мы, палякі, маем з Пушкіным свае канфлікты, але! Але ён быў геніяльным паэтам, і ён ужо памёр...

Не Пушкін паслаў ва Украіну войскі, а Пуцін. І тыя, хто яго сёння падтрымліваюць, плююць самі на сябе.

Сістэмы Лукашэна і Пуціна — архаічныя праекты, у якіх па вызначэнні няма будучыні. А з іншага боку, прыклады Кубы, Карэі ... хоць і яны не несмяротныя, хвалюе пытанне: калі здарыцца фінал?

І я вам так адкажу: нягледзячы на Імглістасць трэба быць аптымістамі, трэба верыць у перамены.

А пасля іх варта памятаць аб трох найважнейшых прынцыпах перабудовы быцця вашай краіны:

не хлусіць,

не красці,

не спакушацца рэваншам, таму што яго логіка — гэта імпульс Савецкага менталітэту.

І яшчэ.

З турмы я вынес думку, якую б хацеў перадаць майму сябру Уладзіміру Мацкевічу: ты ніколі не павінен чакаць вызвалення — яно прыйдзе! Не бойся і не чакаць.

Так і ў выпадку з Беларуссю — памятаеце пра гісторыю з Леніным у Швейцарыі: ваша рэвалюцыя прыйдзе! І дасць Бог, Куды раней, чым вы мяркуеце.

Верыць.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На затрыманага дырэктара партала dev.bу завялі крымінальную справу

На дырэктара партала dev.by Віталя Андроса завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляецца ў праўладных тэлеграм-каналах. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Вяртанне спадчыны роду Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі адкрывае новыя старонкі сваёй гісторыі

Лёс капліцы роду Ажэшкаў у Закозелі Драгічынскага раёна паказальны — каля 20 гадоў таму эксперты прызналі яе стан...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук разважае, як правільна перакладаць на беларускую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Чаму мы вядземся на фэйкавыя навіны?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое фальшывыя навіны, чаму іх чытаюць і чым можа абярнуцца для...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На затрыманага дырэктара партала dev.bу завялі крымінальную справу
    Грамадства Гісторыя
    Вяртанне спадчыны роду Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі адкрывае новыя старонкі сваёй гісторыі
    Грамадства
    Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»
    Грамадства
    Чаму мы вядземся на фэйкавыя навіны?
    Грамадства Гісторыя
    Кёнігсберг. Калінінград. Каралявец. Дзівосная гісторыя месца, якое прыцягвае пільны геапалітычны позірк
    Грамадства
    Дапыталі маці, забралі медаль «100 гадоў БНР». Сяргей Бульба расказаў пра ператрус у сваякоў
    Грамадства Музыка
    «Тут свая Беларусь». Сяржук Доўгушаў – пра новае жыццё ў ЗША
    Грамадства
    Медытацыя па-беларуску. Явар
    Музыка
    Фестываль «Рок за Баброў» пераносіцца на 2023 год
    Грамадства Кіно
    «Дом там, дзе я?» Выйшаў фільм пра беларускіх творцаў выгнанні
    Грамадства Літаратура
    Памёр пісьменнік і журналіст Эрнэст Ялугін
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Курыныя сэрцайкі з фасоляю — страва супраць зла ад Святога Патрыка. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства
    Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны па-польску
    Грамадства
    Пракрастынацыя: як яе перамагчы. Карысныя парады
    Грамадства Гісторыя
    У памяць аб забітых у Гродзенскай турме ўсталююць мемарыяльную шыльду

Афіша

  • 26.06

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільні

  • 26.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 26.06Выстава беларускага іканапісу XVII стагоддзя ў Мінску
  • 26.06Выстава выцінанак Галіны Жураўлёвай у Лепелі
  • 26.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 26.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 26.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 26.06Фотавыстава Глеба Бурнашава, Ігара Ганчарука и Алы Савашэвіч у Кракаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць месцічы
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM